Касцёл Святога Роха (Грандзічы)

Касцёл Святога Роха — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Грандзічы (зараз — у межах Гродна)[1], помнік архітэктуры неаготыкі.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Роха
Grandzicze.jpg
53°43′12,40″ пн. ш. 23°48′48,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Гродна-Усход 
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Вільгельм Аўгуставіч Срока
Будаўніцтва 19061910 гады
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

 
Праект касцёла.

У XVIII стагоддзі пры дарозе з Гродна на Гожу, манахамі гродзенскага кармеліцкага кляштара была пабудавана драўляная капліца. Пасля скасавання кармеліцкага ордэна ў Гродне, з 1845 года капліца была далучана да фарнай парафіі.

Касцёл пад тытулам Святога Роха быў узведзены ў 1910 годзе паводле праекта архітэктара Вільгельма Срокі. У 1920-я гады ён атрымаў статус філіяльнага касцёла ад гродзенскай парафіі Святога Францішка Ксаверыя.

У 1961 годзе быў зачынены савецкімі ўладамі і прыстасаваны пад сховішча. Толькі ў 1990 годзе будынак быў вернуты католікам, і ў 1992 годзе скончана яго аднаўленне. У 1998 годзе Грандзічы вылучыліся ў самастойную парафію пад гістарычным тытулам Святога Роха.

З верасня 2002 года пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Віктар Велівіс.

АрхітэктураПравіць

Касцёл збудаваны ў неагатычным стылі. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з 5-граннай апсідай і трансептам (далучаны ў 2002—2003 гадах пры перабудове капліцы ў касцёл). Галоўны фасад завершаны адносна невялікай вежай-званіцай. Касцёл накрыты сістэмай двухсхільных бляшаных з вальмамі дахаў.

Малітоўная зала раней была перакрыта спічастым скляпеннем. Цяпер залавы інтэр’ер перакрывае каробчатае падшыўное атынкаванае скляпенне. Галоўны алтар драўляны, створаны ў неагатычным стылі, прысвечаны Маці Божай. Левая алтарная кампазіцыя тытульная, прысвечаная Святому Роху, правая — Маці Божай Фацімскай. Над уваходам знаходзіцца балкон хораў, які абапіраецца на магутную арку[2][3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць