Вільгельм Аўгуставіч Срока
Вільгельм Аўгуставіч Срока (1866 — не раней за 1909) — грамадзянскі інжынер і архітэктар Расійскай імперыі[2]. Ковенскі губернскі архітэктар, гродзенскі епархіяльны архітэктар.
Вільгельм Аўгуставіч Срока | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1866 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1939[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Bronisław Sroka[d] |
Альма-матар | |
![]() |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў 1866 годзе[2]. Лютэранін. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскім рэальным вучылішчы[2]. Паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1884 годзе і скончыў курс у 1889 годзе па першым разрадзе[2].
Прафесійная дзейнасць
правіцьВільгельм Срока ўдзельнічаў пры ўладкаванні Санкт-Пецярбургскага гарадскога цэнтральнага фільтра, потым прыкамандзіраваўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе паступіў на службу ў якасці гарадскога архітэктара горада Феадосіі Таўрычаскай губерні, дзе працаваў прынамсі да 1892 года[2].
З 1903 года працаваў малодшым архітэктарам пры будаўнічым аддзяленні гродзенскага губернскага праўлення[3].
У 1906 годзе заняў пасаду ковенскага губернскага архітэктара[4]. Потым працаваў гродзенскім епархіяльным архітэктарам[5].
Творчасць
правіць- Беларусь
- Праект драўлянай цаквы ў вёсцы Нясілавічах Ваўкавыскага павета (24 красавіка 1909) — не захавалася.
- Праект званіцы і прытвора Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў мястэчку Гудзевічах Гродзенскага павета (1909).
- Праект званіцы Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Такары Брэсцкага павета (чэрвень 1909).
- Праект касцёла Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Міжэрычах Ваўкавыскага павета (16 снежня 1905).
- Праект касцёла Святога Аляксея ў мястэчку Сяльцы Пружанскага павета (да 1906)[6].
- Праект касцёла Святога Роха ў вёсцы Грандзічах Гродзенскага павета (да 1906)[6].
- Праект мужчынскай гімназіі ў горадзе Брэсце (1903)[7].
- Праект перабудовы езуіцкай аптэкі ў Гродне[8][9].
- Праект рэканструкцыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў мястэчку Індуры Гродзенскага павета (22 мая 1904).
- Праект часовай каталіцкай капліцы ў мястэчку Лыскаве Ваўкавыскага павета (1907).
- Праект цырка на тэатральнай плошчы ў Гродне (29 верасня 1903) — не захаваўся.
- Польшча
- Праект званіцы Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Вярсток Брэсцкага павета (1909).
- Расія
У 1889—92 гадах у Санкт-Пецярбургу займаўся брукаваннем вуліц і ўладкаваннем гарадскіх шасэ. Таксама займаўся ўладкаваннем санітарных гарадскіх пабудоў і пашырэннем сеткі гарадскога вадаправоду[2].
- Украіна
У Феадосіі загадваў феадасійска-субашскім гарадскім вадаправодам і гарадскімі грамадскімі работамі. Спраектаваў фантан «Добраму генію» , 2 невялікія вадаправоды ў эканоміях павета[2].
З самага пачатку пабудовы Джанкой-Феадасійскай чыгункі В. Срока выконваў, акрамя гэтага, працы па ўсіх грамадзянскіх збудаваннях станцыі Феадосія[2].
Спраектаваў некалькі жылых прыватных дамоў, два мураваных будынка лецішчаў і гарадскі летні тэатр[2].
Зноскі
- ↑ https://cmentarze.um.warszawa.pl/pomnik.aspx?pom_id=4358
- ↑ а б в г д е ё ж з Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 323 (руск.)
- ↑ Памятная книжка по Гродненской губернии на 1903 год. // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1903. — С. 29
- ↑ Памятная книжка Ковенской губернии на 1907 год. // Ковно: Ковенский губернский статистический комитет, 1907. — С. 47 (руск.)
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76—77
- ↑ а б Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Па іншых крыніцах (Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 87) аўтарам з’яўляецца ваенны інжынер А. А. Траццякоў
- ↑ Трусов Игорь. Архитекторы и строители Гродно: XII—XVIII вв. Архівавана 26 лютага 2020. // Гродна: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, 2010. — С. 232
- ↑ Літоўскі гістарычны архіў у г. Вільнюсе, фонд 604, вопіс 1, справа 7482.