Касцёл Святога Станіслава (Даўгінава)

Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у аграгарадку Даўгінава (Вілейскі раён). Пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Славутасць
Касцёл Святога Станіслава
54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Даўгінава
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1853 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Касцёл у пач. XX ст.

Архітэктура правіць

Трохнефная бязвежавая базіліка з высокай паўкруглай апсідай, прарэзанай вялікім паўцыркульнымі вокнамі. Кампазіцыя будынку сіметрычная. Галоўны фасад вылучаны магутным порцікам з чатырма калонамі дарычнага ордара, завершаны трохвугольным франтонам. Аб'ёмы бакавых нефаў ніжэй асноўнага, з боку галоўнага фасада і апсіды з атыкамі. Паверхні сцен чляняцца плоскімі лапаткамі па вуглах, завершаныя развітым шматслойным карнізам, які праходзіць па перыметры будынку. Прамавугольныя аконныя праёмы аздобленыя прафіляванымі ліштвамі. Цэнтральны і бакавыя ўваходныя парталы маюць лучковае завяршэнне, дзверы філёнгавыя. У інтэр'еры сцены дэкарыраваныя пілястрамі з капітэлямі. Столь плоская, падшыўная. У дэкоры выкарыстаныя элементы ракако — ірваныя франтоны, пазалота, скульптура і разьба. Побач з касцёлам квадратная ў плане аднаярусная драўляная званіца пад пакатым чатырохсхільным дахам, завершаным літым чыгунным крыжам.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць