Касцёл Святога Юрыя (Сваятычы)
Касцёл Святога Юрыя — мураваны каталіцкі храм у в. Сваятычы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Касцёл у вёсцы Сваяцічы з’яўляецца архітэктурным помнікам, культурна-гістарычнай каштоўнасцю.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Юрыя | |
---|---|
53°08′40″ пн. ш. 26°20′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | ампір |
Архітэктар | Пётр Айгнер |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКасцёл Святога Юрыя пабудаваны ў 1825 годзе на сродкі ўладальніцы маёнтка ў Сваяцічах графіні С. Чапскай насупраць палаца. Побач з касцёлам размешчана невялікая званіца, пабудаваная ў 19-ым стагоддзі[1]. У 1864 годзе парафія скасавана, касцёл перароблены пад праваслаўную царкву. Каталікі праводзілі службы ў капліцы касцёльнай да 1920 года. Падчас першай Сусветнай вайны будынак касцёла быў спалены. У сярэдзіне 40-х гадоў капліца была зачынена для правядзення службаў савецкай уладай.
У 1990 годзе касцёл аддадзены каталікам і пачалося адраджэнне касцёла.
Архітэктура
правіцьПабудаваны з цэглы паводле праекта польскага архітэктара П. Х. Айгнера. Помнік архітэктуры ампіру[2].
-
Касцёл у 1900 г.
-
Касцёл у 1914 г.
-
Касцёл у 1917 г.
-
Касцёл у 1923 г.
-
Касцёл у 1919-39 г.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Юрыя (Сваятычы)
- Сваяцічы — парафія Святога Юрыя на Catholic.by