Касцёл і кляштар дамініканцаў (Дзярэчын)
Касцёл і кляштар дамініканцаў — комплекс у в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна.
Касцёл і кляштар | |
Касцёл і кляштар дамініканцаў | |
---|---|
![]() Кляштар на малюнкуН. Орды | |
53°14′41″ пн. ш. 24°55′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Дзярэчын |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Заснавальнік | Канстанцін Палубінскі |
Будаўніцтва | 1690 |
Стан | страчаны ў 1880-х |
Гісторыя
правіцьУ 1618 пісар слонімскі земскі Канстанцін Палубінскі заснаваў у Дзярэчыне Успенскі касцёл і кляштар дамініканцаў, пры якім адкрыліся школа, бібліятэка і шпіталь.
Мураваны касцёл пабудаваны ў 1690 годзе у стылі барока на месцы драўлянага храма 1618 года. Касцёл згарэў у сярэдзіне XIX стагоддзя. Сам кляштар існаваў у XVII — пачатку XX стагоддзяў.
Архітэктура
правіцьПрамавугольнае ў плане трохнефнае базілікальнае збудаванне з пяццю прыбудаванымі да галоўнага нефа капліцамі (две з іх завяршаліся купаламі). Галоўны фасад быў упрыгожаны вязкамі пілястраў, якія падзялялі яго на тры часткі і завершаныя трохвугольным франтонам. Сцены расчлянялі арачныя аконныя праёмы. У інтэр'еры былі фрэскі на біблейскія сюжэты, надмагіллі з разнымі картушамі і скульптурамі.
Перад касцёлам знаходзіліся злева вежа-званіца, справа гадзіннікавая вежа — квадратнае ў плане двух'яруснае збудаванне з рысамі стылю барока, завершанае складаным па малюнку купальным дахам з чатырма люкарнымі і высокім шпілем.
Да касцёлу прылягаў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII ст. складаны па канфігурацыі плана 2—3-павярховы кляштарны будынак. Рытм фасадаў кляштару стварала сетка аконных прамавугольных праёмаў. З гандлёвай плошчай Дзярэчына комплекс злучаўся складанай па малюнку трохчасткавай барочнай брамай.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 139-140.