Кляпінка
рака ў Беларусі
Кля́пінка (Будзянка — у верхнім цячэнні) — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці і Кармянскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн ракі Дняпро).
Кляпінка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 23 км |
Басейн | 101 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°12′30″ пн. ш. 31°07′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Студзянец |
• Каардынаты | 53°13′04,70″ пн. ш. 30°56′00,20″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць |
Раёны | Краснапольскі раён, Кармянскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 101 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Беразякі 2-я Краснапольскага раёна. Цячэ па паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Упадае ў старычнае возера Лучнае на пойме ракі Сож прыкладна за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Студзянец Кармянскага раёна[1]. Прытокі — ручаі і рака Ржаўка[2].
каля ракі населеныя пункты Кляпінская Буда, Кляпін, Валынцы.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. Архівавана 2 мая 2013.
- ↑ Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 г. Архівавана 2 мая 2013.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 45. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)