Колін Рэнфру

Эндру Колін Рэнфру, барон Рэнфру Каймстхорн (англ.: Andrew Colin Renfrew; нар. 25 ліпеня 1937 г.) — брытанскі палітык і археолаг, стваральнік анаталійскай гіпотэзы прарадзімы індаеўрапейцаў.

Эндру Колін Рэнфру
Andrew Colin Renfrew
TVC June 2018 (29165787578) (Renfrew cropped).jpg
Фота 2018 г.
Дата нараджэння 25 ліпеня 1937(1937-07-25)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Вялікабрытанія
Бацька Archibald Renfrew[d][5]
Маці Helena Douglas Savage[d][5]
Жонка Jane Margaret Ewbank[d]
Дзеці Helena M. Renfrew-Knight[d], Alban Renfrew[d] і Magnus Renfrew[d]
Род дзейнасці археолаг, антраполаг, даследчык дагістарычнай эпохі, палітык
Навуковая сфера Археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][7]
Альма-матар Кембрыджскі ўніверсітэт
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе Сент-Олбанс. У 19561958 гг. служыў у ВПС Вялікабрытаніі. У 1962 г. скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, дзе вывучаў натуральныя навукі і антрапалогію. З 1965 г. працаваў у Шэфілдскім універсітэце. З 1972 г. — у Саўтгемптанскім ўніверсітэце. З 1981 г. — у Кембрыджскім ўніверсітэце. Пасля выхада на пенсію ў 1990 г. стаў дырэктарам у заснаваным ім інстытуце археалагічных даследаванняў Мак-Дональда. У нашы дні займае ў ім пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка.

З 1980 г. чалец Брытанскай акадэміі.

НавукаПравіць

Колін Рэнфру знакаміты сваімі працамі па ўкараненню і ўдасканаленню радыёкарбоннага метада датавання ў археалогіі. Арганізоўваў і ўзначальваў раскопкі ў Грэцыі і на Аркнейскіх астравах.

Падчас раскопак пазнаёміўся з Марыяй Гімбутас. У 1987 г. выступіў з абвяржэннем яе курганнай гіпотэзы паходжання індаеўрапейцаў і сфармуляваў альтэрнатыўную анаталійскую гіпотэзу.

Выступае за стварэнне такой галіны даследаванняў, як нейраархеалогія, што павінна вывучаць кагнітыўныя асаблівасці носьбітаў старажытных культур. Паводле думак Коліна Рэнфру, археалагічныя артэфакты адлюстроўваюць менталітэт людзей папярэдніх эпох.

ПалітыкаПравіць

Чалец кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. У 1968 г. няўдала балатаваўся ў парламент. У 1991 г. атрымаў тытул барона, пажыццёвага пэра з правам уваходу ў палату лордаў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #12986076X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Colin Renfrew, Baron Renfrew of Kaimsthorn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б https://www.balzan.org/en/prizewinners/colin-renfrew/bio-bibliography-renfrew
  4. Magnusson M. Chambers Biographical DictionaryW & R Chambers, 1990. — ISBN 978-0-550-16041-6
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. Рэнфру К. Archaeology & Language: The Puzzle of Indo-European Origins
  7. Deutsche Nationalbibliothek Record #12986076X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  8. а б Archaeology and Language: The Puzzle of Indo-European OriginsPimlico, 1998. — ISBN 0-7126-6612-5
  9. https://www.ae-info.org/ae/User/Renfrew_Colin

СпасылкіПравіць