Марыя Гімбутас (літ.: Marija Gimbutienė, англ.: Marija Gimbutas; 23 студзеня 1921 г., Вільня — 2 лютага 1994 г., Лос-Анджэлес) — выбітная літоўская археолаг, стваральніца курганнай гіпотэзы прарадзімы індаеўрапейцаў.

Марыя Гімбутас
Marija Gimbutienė
Фота 1993 г.
Фота 1993 г.
Дата нараджэння 23 студзеня 1921(1921-01-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1994(1994-02-02)[1][2][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Літва
Бацька Danielius Alseika[d]
Маці Veronika Alseikienė[d]
Муж Jurgis Gimbutas[d][5]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, выкладчыца ўніверсітэта, гісторык, этнолаг
Навуковая сфера археалогія і гендарныя даследаванні[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сям’і Даніэлюса і Веранікі Алсейка ў Вільне, якая ў той час уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1931 г. яе сям’я пераехала ў Каўнас. З 1936 г. прымала ўдзел у этнаграфічных даследаваннях. У 1941 г. выйшла замуж за літоўскага архітэктара Юргіса Гімбутаса.

У 1942 г. скончыла гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1946 г. абараніла доктарскую дысертацыю па этналогіі ў Цюбінгенскім універсітэце. З 1949 г. жыла ў ЗША. Працавала і выкладала ў Гарвардскім і Каліфарнійскім універсітэтах. Праводзіла раскопкі у Югаславіі, Грэцыі і Італіі. У 1981 г. наведала СССР, чытала лекцыі ў Вільнюсе і Маскве.

Мела 3 дачок.

Памерла ў Лос-Анджэлесе. У 1994 г. перапахавана на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.

Навуковыя погляды

правіць

Марыя Гімбутас найбольш вядома курганнай гіпотэзай паходжання індаеўрапейцаў, якую яна высунула ў 1956 г.

Выступала за стварэнне асобнай міждысцыплінарнай вобласці археаматалогія, што павінна была аб’яднаць археалогію, тэалогію, мовазнаўства і этналогію. З’яўлялася прыхільніцай існавання матрыярхальнага грамадства ў старажытнасці, характарызавала яго як стадыю развіцця з эканамічнай роўнасцю і мірнымі адносінамі. У працах 19741991 гг. сцвярджала, што ў неалітычнай Еўропе склалася мірнае «гінацэнтрычнае» грамадства, якое шанавала багінь-маці. Культуру бронзавага веку і распаўсюджанне індаеўрапейцаў звязвала з надыходам ваяўнічай патрыярхальнай «андракратыі».

Асноўныя публікацыі

правіць
  • Die Bestattung in Litauen in der vorgeschichtlichen Zeit — Verlag: Tübingen: J. C. B. Mohr, 1946
  • The Prehistory of Eastern Europe. Part I. Mesolithic, Neolithic and Copper Age Cultures in Russia and the Baltic Area. H. Hencken, ed. Cambridge: American School of Prehistoric Research. Peabody Museum, Harvard University. Bulletin No. 20, 1956
  • Ancient symbolism in Lithuanian folk art — Philadelphia: American Folklore Society, 1958
  • Rytprusiu ir Vakaru Lietuvos Priesistorines Kulturos Apzvalga. — Nueva York: Studia Lituaica, 1958
  • COWA surveys and bibliographies. Area 3, Western Europe. Part I, and: COWA surveys and bibliographies. Area 3, Western Europe. Part II. No 1. — Cambridge, Mass. : Council for Old World Archaeology, 1959
  • The Balts — New York: Frederick A. Praeger, 1963
  • Bronze Age cultures in Central and Eastern Europe, 1965
  • The Slavs — New York: Praeger Publishers. 1971
  • The Goddesses and Gods of old Europe, 6500-3500 BC. Myths and cult images — London: Thames and Hudson, 1974
  • The Language of the Goddess: Unearthing the Hidden Symbols of Western Civilization — San Francisco: Harper, 1989
  • The Civilization of the Goddess: The World of Old Europe — San Francisco: Harper, 1991

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119269821 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://texts.cdlib.org/view?docId=hb238nb0fs&doc.view=frames&chunk.id=div00025&toc.depth=1&toc.id=
  4. http://www.eskimo.com/~recall/bleed/0121.htm
  5. а б Catalog of the German National Library Праверана 4 красавіка 2024.

Спасылкі

правіць