Краманьёнец

(Пасля перасылкі з Краманьёнцы)

Краманьёнец, неаантрап (фр.: Homme de Cro-Magnon — краманьёнскі чалавек) — ранні прадстаўнік сучаснага чалавека ў Еўропе і часткова за яе межамі, які жыў 40—12 тысяч гадоў таму (перыяд верхняга палеаліту). Краманьёнцы з’явіліся значна пазней за неандэртальцаў і нейкі час суіснавалі з імі (40—30 000 гадоў таму). Па знешняму выгляду і фізічнаму развіццю фактычна нічым не адрозніваліся ад сучаснага чалавека.

Чэрап краманьёнца
Чэрап краманьёнца ў профіль (злепак)

Тэрмін «краманьёнец» можа азначаць у вузкім сэнсе толькі людзей, выяўленых у пячоры Кра-Маньён і жыўшых вакол яе 30 000 гадоў таму; у шырокім сэнсе гэта ўсё насельніцтва Еўропы ці ўсяго свету эпохі верхняга палеаліту (40—10 000 гадоў таму)[1].

Колькасць дасягненняў, змен у сацыяльнай арганізацыі жыцця краманьёнца была настолькі вялікай, што ў некалькі разоў пераўзыходзіла колькасць дасягненняў пітэкантрапа і неандэртальца, узятых разам. Краманьёнцы атрымалі ў спадчыну ад сваіх продкаў вялікі актыўны мозг і дастаткова практычную тэхналогію, дзякуючы чаму ў адносна кароткі тэрмін зрабілі небывалы крок наперад. Гэта праявілася ў эстэтыцы, развіцці зносін і сістэм сімвалаў, тэхналогіі вырабу прылад працы і актыўным прыстасаванні да знешніх умоў, а таксама ў новых формах арганізацыі грамадства і больш складаным падыходзе да суродзічаў.

Этымалогія

правіць

Назва паходзіць ад скальнага грота Кра-Маньён у Францыі (горад Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой у дэпартаменце Дардонь, дзе ў 1868 годзе французскі палеаантолаг Луі Лартэ знайшоў і апісаў некалькі шкілетаў людзей з прыладамі позняга палеаліту[2]. Узрост гэтай папуляцыі ацэньваецца ў 30 000 гадоў[1].

Геаграфія

правіць

Важнейшыя выкапнёвыя знаходкі: у Францыі — Кра-Маньён, у Вялікабрытаніі — Чырвоная дама з Пэйвілэнда, у Чэхіі — Дольні-Вестоніцэ[3] і Младзеч[4], у Сербіі — Лепенскі-Вір, у Румыніі — Пештэра-ку-Оасэ, у Расіі — Маркіна гара, Сунгір, Дзянісава пячора і Аленевостраўскі магільнік, у Паўднёвым Крыме — Мурзак-Коба.

Антрапаметрыя

правіць

Аб’ём галаўнога мозгу роўны 1400−1900 см³ (больш, чым у сярэдняга сучаснага еўрапейца). Рост каля 180 см і вышэй. Шырокі і нізкі твар, прамы лоб, выступаючы падбародак, вузкі выступаючы нос. Надвочны валік адсутнічае.

Культура

правіць

Краманьёнцы з’яўляліся носьбітамі шэрагу культур эпохі верхняга палеаліту (Гравецкая культура) і мезаліту (Тардэнуазская культура, Маглемозэ, Эртэбёле). У далейшым тэрыторыі іх рассялення перажылі міграцыйныя патокі іншых прадстаўнікоў віду Чалавек разумны (напрыклад, Культура лінейна-лентачнай керамікі). Гэтыя людзі выраблялі прылады не толькі з каменю, але і з рогу і костак. На сценах сваіх пячор яны пакінулі малюнкі, на якіх былі паказаны людзі, жывёлы, сцэны палявання. Краманьёнцы майстравалі разнастайныя ўпрыгожванні.

Жылі абшчынамі па 20—100 чалавек і ўпершыню ў гісторыі стварылі пасяленні. У краманьёнцаў, як і ў неандэртальцаў, жытлом былі пячоры, шатры са скур, ва Усходняй Еўропе будавалі зямлянкі, а ў Сібіры — хаціны з каменных пліт. Валодалі членараздзельным маўленнем[5]. Будавалі жытло, апраналіся ў вопратку са скур. Жылі родавым грамадствам, прыручылі сабаку[6].

Шматлікія знаходкі сведчаць аб наяўнасці культу палявання. Фігуркі жывёл праціналі стрэламі, забіваючы такім чынам жывёлу.

У краманьёнцаў існавалі пахавальныя абрады. У магілу клалі бытавыя рэчы, ежу, упрыгожванні. Нябожчыкаў пасыпалі крывава-чырвонай вохрай, апраналі сетку на валасы, бранзалеты на рукі, на твар клалі плоскія камяні і хавалі ў сагнутым стане (у позе эмбрыёна).

У Дольні-Вестоніцы ў Маравіі знойдзена самая старажытная ў свеце печ для абпалу керамічных статуэтак[7]. Вестоніцкая Венера з’яўляецца самай старажытнай вядомай навуцы керамічнай статуэткай.

Паходжанне краманьёнцаў

правіць

Паводле адной з версій, краманьёнец з’яўляецца продкам усіх сучасных людзей, з’явіўся ва Усходняй Афрыцы прыкладна 130 000—180 000 гадоў таму. Прыкладна 50 000—60 000 гадоў таму яны мігравалі з Афрыкі на Аравійскі паўвостраў і з’явіліся ў Еўразіі. Адна група хутка засяліла ўзбярэжжа Індыйскага акіяна, а другая мігрыравала ў стэпы Цэнтральнай Азіі. Другая група стала продкамі мангольскіх народаў, каўкасіёнаў і большай часткі блізкаўсходняга і паўночнаафрыканскага насельніцтва. Міграцыя ад Чорнага мора ў Еўропу пачалася прыкладна 45 000 гадоў таму, меркавана праз Дунайскі калідор. 20 000 гадоў таму уся Еўропа ўжо была заселена[8].

Згодна з іншай версіяй, сучасныя прадстаўнікі негроідных і мангалоідных рас фарміраваліся аўтаномна, а краманьёнцы рассяляліся па большай частцы толькі ў арэале неандэртальцаў (Паўночная Афрыка, Блізкі Усход, Сярэдняя Азія, Еўропа). Першыя людзі з краманьёніднымі рысамі з’явіліся 160 000 гадоў таму ва ўсходняй Афрыцы (Эфіопія). Пакінулі яе 100 000 гадоў таму. У Еўропу праніклі праз Каўказ да басейна ракі Дон. Міграцыя на Захад пачалася прыблізна 40 000 гадоў таму, а ўжо праз 6 тысяч гадоў з’явіўся наскальны жывапіс у пячорах Францыі[9][10].

У 2024 годзе міжнародны калектыў антраполагаў апублікаваў вынікі даследавання матэрыялаў з нямецкай пячоры Ільзенхёле размешчанай паблізу Раніса ў цэнтральнай Германіі. Пасля правядзення аналізу старажытнай ДНК яны ідэнтыфікавалі 13 парэшткаў Homo sapiens датаваных прыкладна 45 тыс. гадоў, што робіць іх самымі старажытнымі парэшткамі ў паўночнай, цэнтральнай, і паўночна-заходняй Еўропе[11][12][13][14][15].

Міграцыя краманьёнцаў у Еўропу
 
Да 37 500 гадоў да н.э.
 
Да 35 000 гадоў да н.э.
 
Да 32 500 гадоў да н.э.
 
Да 30 000 гадоў да н.э.

Гл. таксама

правіць
 
Скрабок краманьёнца — Калекцыя «Луі Lartet» — Музей Тулуз.

Зноскі

  1. а б Неоантропы (время верхнего палеолита). Возникновение Homo sapiens sapiens
  2. Кроманьонцы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  3. Трепанация (краниотомия)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 19 лістапада 2017.
  4. Подтверждён возраст останков кроманьонцев из Младеча
  5. Филин. Концепции современного естествонания: конспект лекций.
  6. Детская энциклопедия: Из истории человеческого общества. Алексей Иванович Маркушевич, Академия педагогических наук СССР.
  7. Дольни-Вестонице(недаступная спасылка)
  8. О митохондриальной Еве и генетическом разнообразии современного человечества
  9. Джон Хоффкер нашёл прародину европейцев под Воронежем. Российская газета (28 верасня 2007). Праверана 4 красавіка 2017.
  10. M. V. Anikovich, A. A. Sinitsyn, John F. Hoffecker, Vance T. Holliday, V. V. Popov Early Upper Paleolithic in Eastern Europe and Implications for the Dispersal of Modern Humans(англ.) // Science. — 2007-01-12. — В. 5809. — Т. 315. — С. 223-226. — ISSN 0036-8075. — DOI:10.1126/science.1133376(недаступная спасылка)
  11. https://www.dw.com/ru/sensacia-v-germanii-mezdunarodnaa-gruppa-antropologov-nasla-ostanki-drevnejsego-celoveka-razumnogo/a-68143252
  12. The ecology, subsistence and diet of ~45,000-year-old Homo sapiens at Ilsenhöhle in Ranis, Germany | Nature Ecology & Evolution
  13. Сапиенсы пришли на восток современной Германии более 45,8 тысячи лет назад. На это указали находки из пещеры Ильзенхёле
  14. Кроманьонцы проникли в северную Европу более 45 тыс. лет назад - Наука - ТАСС
  15. https://www.reuters.com/science/bones-german-cave-rewrite-early-history-homo-sapiens-europe-2024-01-31/

Літаратура

правіць

Навукова-папулярная літаратура

правіць
 
Галёначная костка сучаснага чалавека (злева) і краманьёнца (справа)
  • Эдуард Шторх. «Охотники на мамонтов». Кніга са спасылкамі на рэальныя археалагічныя крыніцы
  • Б. Байер, У. Бирштайн и др. История человечества, 2002, ISBN 5-17-012785-5

Спасылкі

правіць