Крэпасць Намюр

умацаваная пазіцыя Намюр

Крэ́пасць Намю́р, «Умацава́ная пазі́цыя Намю́р» (скар. УПН, фр.: position fortifiée de Namur) была пабудавана Бельгіяй перад Першай сусветнай вайной для недапушчэння наступлення праз яе тэрыторыю войскаў Германіі або Францыі. Пазіцыя з’яўлялася комплексам фартоў вакол горада Намюр. Першапачаткова крэпасць была створана генерал-лейтэнантам бельгійскай арміі Анры Алексіс Брыальманам (фр.: Henri Alexis Brialmont), каб утрымаць Францыю ад уварвання ў Бельгію. Старыя ўмацаванні ўключалі 9 фартоў, пабудаваных ў 18881892 гг. на абодвух берагах ракі Маас вакол Намюра. Перад Другой сусветнай вайной фарты былі мадэрнізаваны з улікам недахопаў, што ў 1914 годзе прывялі да падзення Льежа і хуткага ўзяцця Намюра. Намюрскія ўмацаванні павінны былі намінальна ўтрымліваць Францыю ад парушэння бельгійскага нейтралітэта, але адначасова 7 мадэрнізаваных фартоў прызначаліся для падтрымкі «Умацаванай пазіцыі Льеж» (УПЛ), якая павінна была спыніць новае германскае ўварванне ў Бельгію для далейшага нападу на Францыю. Аднак палітыка нейтралітэта і фартыфікацыйная праграма пацярпелі няўдачу, і фарты Намюра былі раптоўна захопленыя падчас Бельгійскай кампаніі Вермахта ў 1940 годзе.

Мапа: Фарты Намюра на мапе.

Абарончая лінія Намюра правіць

Першыя мадэрнізаваныя фарты былі пабудаваныя ў 1888—1892 гг. па прапанове генерала Брыальмана. Фарты утваралі абарончы пояс вакол Намюра на адлегласці 7 км ад цэнтра горада. Пасля франка-прускай вайны Германія і Францыя істотна ўмацавалі свае новыя межы ў Эльзасе і Латарынгіі. Таму амаль не абароненая даліна ракі Маас у Бельгіі падавалася прывабнай альтэрнатывай для ўварвання ў Германію ці ў Францыю. Раўніны Фландрыі спрыялі хуткаму перакідванню войскаў, маглі даць ежу і паліва для інтэрвентаў. Брыальман разумеў, што вайна паміж Францыяй і Германіяй непазбежная. Умацаванні ў Льежы і Намюры маглі прымусіць Францыю і Германію адмовіцца ад баявых дзеянняў у Бельгіі[1][2]. Умацаванні Льежа прызначаліся для стрымлівання Германіі, у той час як фарты Намюра былі накіраваны супраць Францыі[3]. Падчас баявых дзеянняў фарты павінны былі затрымаць прасоўванне ворага на час, неабходны для мабілізацыі сілаў бельгійскай арміі.

Фарты правіць

 
Гарматная вежа ў разрэзе і форт з «Popular Mechanics».

Фарты Намюра былі размешчаны наступным чынам:

Форт дэ Сюарле прыкрываў дарогі на Брусель і Жамблу, а таксама чыгуначны шлях Брусель—Намюр. Эмін прыкрываў з флангу дарогу на Брусэль і чыгуначныя шляхі Брусэль—Намюр і Цынен—Намюр. Каньеле абараняў дарогу на Лёвен і чыгуначны шлях на Цырлемон. Маршавелет прыкрываў з флангаў дарогу на Анню. Мэзэрэ прыкрываў подступы з даліны Мааса на ўсход — ключавую лінію нямецкага наступлення праз Льежскую дарогу, чыгунку Льеж—Намюр і мост Намеш. Андуа абараняў з флангу дарогу на Жос і чыгунку Намюр—Люксембург. Форт Даў кантраляваў даліну Мааса на поўдзень ад Намюра, дарогу на Дзіна і чыгуначныя лініі на Дзінан і Арлон. Сэнт-Эрыбэр прыкрываў з флангаў вуліцу Сэйнт-Жэрар і меншыя дарогі да ракі на паўднёва-заходняй раўніне. Малон прыкрываў з флангаў даліну Самбры ў заходнім напрамку, вуліцу дэ Шатло і чыгунку Шарлеруа[4]. Сам раён Намюра быў падзелены на абарончыя сектары[4]:

Фарты Намюра
Назва Памер і форма Вышыня над узроўнем мора, м Адлегласць ад цэнтра горада, м Адлегласць да суседняга форта (па гадзіннікавай стрэлцы), м Сектар абароны Мадэрнізацыя перад Другой сусветнай вайной
Малон Малы трапецыяпадобны 195 4 700 4 000 2 Мадэрнізаваўся
Сэнт-Эрыбер Вялікі трохкутны 245 6 400 4 300 2 Мадэрнізаваўся
Сюарле Вялікі трохкутны 185 5 100 4 700 3 Мадэрнізаваўся
Эмін Малы трохкутны 190 4 750 4 150 3 Не мадэрнізаваўся
Каньеле Вялікі трохкутны 200 6 850 3 375 4 Не мадэрнізаваўся
Маршавелет Малы трохкутны 195 6 850 5 950 4 Мадэрнізаваўся
Мэзэрэ Малы трапецыяпадобны 190 8 700 5 950 1 Мадэрнізаваўся
Андуа Вялікі трохкутны 220 6 050 4 100 1 Мадэрнізаваўся
Даў Малы трохкутны 190 5 700 4 250 1 Мадэрнізаваўся

Іншым умацаваннем Намюра, якое састарэла ў часы Брыальмана, з’яўлялася цэнтральная заслона — цытадэль, якая да таго часу не адыгрывала ніякай ваеннай ролі. У 1930-х гг. яна выкарыстоўвалася як камандны пункт крэпасці, што знаходзіўся ў старым падземным памяшканні цытадэлі[5].

 
Тыповы праект брыальманаўскага трохкутнага фарта.
 
Трохкутны брыальманаўскі форт, 1914.

Будова пачалася 28 ліпеня 1888 года. Работы выконваліся французскім кансорцыумам: Адрыенам Алье (фр.: Adrien Hallier), Ляонам Летэлье (фр.: Léon Letellier) і Жулем Барату[6]. Фарты былі забяспечаныя гарматамі, калібр якіх быў роўны або большы за існуючую ў той час (у 1888 годзе) асадную артылерыю: 22 см у Францыі і 21 см — у Германіі. Сцены ўмацаванняў былі зробленыя з бетону звычайнай масы без армавання. Аднак усе будаўнічыя працы праводзіліся толькі ўдзень і перапыняліся ўначы, з-за чаго адбылася слабая счэпка паміж пластамі, выкладзенымі ў розныя дні, што істотна аслабіла моц абарончых сцен. Фарты Льежа і Намюра мелі 171 цяжкую гармату. Таксама для блізкага бою была прадугледжана лёгкая 57-мм артылерыя[7]. Усе ўмацаванні былі забяспечаныя паравым электрагенератарам для асвятлення, помпаў і пражэктараў[8].

Праекты фартоў былі стандартызаваныя і мала адрозніваліся паміж сабой. Галоўнымі крытэрыямі праектаў усіх фартоў з’яўляўся бетон, як асноўны матэрыял казематаваных пабудоў, а таксама ўсталяванне гармат у бранявых вежах. Дзеля гэтай мэты бельгійскі ўрад замовіў для фартоў Льежа і Намюра 147 бранявыя вежы. Заказ быў размеркаваны паміж 4 фірмамі: адной нямецкай (завод Грузона) і трыма французскімі (заводы Крэзо, Сэн-Шамона і Шатыльён-Комантры)[9]. Фартавыя цяжкія 12, 15 і 21-см гарматы былі зробленыя нямецкай фірмай Крупа. 30 млн франкаў Бельгія выдаткавала на бранявыя вежы, 35 млн — на бетон[10] і 29 млн — на артылерыю[7]. Агульны кошт збудаванняў Льежа і Намюр склаў 100 млн франкаў, што рабіла гэтыя крэпасці былі вельмі дарагімі ў Еўропе[10].

Кожны форт меў 3 тыпы ўзбраення:

  • Браняваныя гарматныя вежы далёкага бою, па 5—8 на форт;
  • Высоўныя браняваныя вежы з 57-мм гарматамі для блізкага бою, па 3 для трохкутнага і па 4 — для іншых фартоў;
  • 57 мм гарматы ў казематах для фланкіравання рова, 6—8 на форт
 
Трапецыяпадобны брыальмонаўскі форт, 1914.

Трохкутныя, або (у залежнасці ад ландшафту) чатырохкутныя фарты Намюра мелі падобныя з фартамі Льежа праекты. Але для эканоміі большасць фартоў будавалася трохкутнымі, бо для абароны рова патрабавалася менш фланкіруючых пабудоў у параўнанні з фартамі трапецыяпадобнай і пяцікутнай формы. Але адначасова абарона ўмацаванняў такога тыпу на няроўнай мясцовасці была вельмі цяжкай, таксама ўскладнялася маскіроўка[11]. Таму абарона роваў арганізоўвалася наступным чынам: два бакавыя ірвы прыкрываліся з флангаў галаўным кофрам (размяшчаўся ў вяршыні трохкутніка), гаржавы (задні) роў — казематаванымі фланкамі (на чарцяжы ф). Роў быў сухі і меў глыбіню 4,5 і шырыню 8 м. На вонкавым адхоне рова быў насыпаны земляны гласіс вышынёй 2 м. Адзіны вал у форце прызначаўся выключна для пяхоты і меў вышыню 4 м; уздоўж валаў (у барбетах) усталёўваліся бранявыя вежы (на чарцяжы с) для хуткастрэльных 57-мм гармат. Унутры форта быў размешчаны вялікі бятонны масіў м з бранявымі вежамі б: цэнтральная вежа — для дзвюх 15-см гармат, дзве пярэднія — для 21-см гаўбіц, дзве тыльныя — для дзвюх 12-см гармат. За цэнтральнай вежай змяшчаўся назіральны пункт НП з электрычным пражэктарам. У горжы былі размешчаныя казематы фарта (каз), разлічаныя на 2—3 роты гарнізона. Бетонныя лёхі казематаў заліваліся пластам бетону № 2 таўшчынёй 1,5 м і пластам бетону № 3 таўшчынёй 1 м. Склад бетону № 2—1:2:7,5 (адна частка цэменту, 2 часткі пяску і 7,5 часткі галькі (каменю)). Склад бетону № 3 — 1:2:5 цэменту, пяску і галькі адпаведна[10]. Сцены ўмацавання павінны былі вытрымліваць удары 21-см гарматаў[12]. Пад агнём артылерыі фарты вытрымлівалі ўдары 21-см гармат і прабіваліся больш магутнымі[13].

Уваходы былі размешчаны ў тыльнай частцы фарта, звернутай да Намюра, прадстаўлялі сабой доўгі пандус. Уваходы абараняліся наступнымі сродкамі:

  • Скразны тамбур са шматлікімі гарматнымі амбразурамі, што размяшчаліся перпендыкулярна ўваходу.
  • Узброены гранатамётамі развадны мост, які адыходзіў ад краю рова на 3,5 м.
  • Уваходныя краты.
  • 57-мм гарматы, накіраваныя ўздоўж восі варот.

Брыальманаўскі форт быў пабудаваны з больш слабой задняй часткай, каб страчаны форт было прасцей адбіць контратакуючым з тылу сілам гарнізона.

У 1914 годзе кожны форт таксама меў атрад пяхоты, які тэарэтычна павінен быў рабіць вылазкі супраць абложнікаў. Як высветлілася пазней, пад агнём германцаў аказалася немагчыма праводзіць такія вылазкі. Аднак трапнасць нямецкіх артылерыстаў была невысокай, бо, прынамсі, 60% снарадаў, у асноўным цяжкіх, не трапілі ў фарты. Артылерыя абаронцаў была слабейшай за нямецкую, але ў той жа час вылучалася большай трапнасцю, што павялічвалася за кошт добрага ведання мясцовасці і падтрымкі суседніх фартоў. У баі агонь цяжкай артылерыі рабіў тылавы роў небяспечным, бо немцы маглі прарвацца праз прамежкі паміж фартамі і захапіць форт з тылу[14].

Сярод сур’ёзных недахопаў крэпасці вылучаліся:

  1. Адсутнасць цэнтральнай агароджы (бо, як згадвалася раней, цытадэль была ліквідаваная), што рабіла магчымым прарыў у горад, адкуль праціўнік мог з тылу пагражаць усім фартам.
  2. Адсутнасць своечасовай падрыхтоўкі прамежкаў паміж фартамі, што магло прывесці да хуткага прарыву праз іх войскаў непрыяцеля.

Апроч тэхнічных недахопаў, фарты:

  1. Былі дрэнна прыстасаваныя да мясцовых умоў;
  2. Не маглі падтрымліваць адзін аднаго, што дазваляла праціўніку лёгка акружаць іх і авалодваць імі паасобку;
  3. Маглі дзейнічаць па прамежках толькі ў выключных выпадках, бо для гэтага не было спецыяльных прамежкавых капаніраў і паўкапаніраў; гэтую задачу ўсклалі на гарматныя вежы, якія адначасова павінны былі адбіваць штурм; дваістасць задачы шкодзіла баяздольнасці ўмацаванняў.
  4. Мелі занадта малую плошчу, на якой былі шчыльна размешчаны абарончыя элементы. У выніку ўмацаванні хутка разбураліся і падаў маральны дух гарнізона, нават калі агонь вялі гарматы 21-см калібра, на які і былі разлічаны фарты[15].

Фарты Намюра ў 1914 правіць

 
Аўстра-венгерская 305-мм аблогавая гармата.
 
420-мм звышцяжкая нямецкая гармата тыпу M-Gerät 14.

16 жніўня 1914 года Намюр аблажылі 2-я (Карл фон Бюлаў, ням.: Karl von Bülow) і 3-я (Макс фон Хаўзен, ням.: Max von Hausen) нямецкія арміі агульнай колькасцю прыблізна 107 000 чалавек. Намюр абараняла 37 000 чалавек гарнізона фартоў і бельгійская 4-я дывізія (Мішэль, фр.: Michel). Бельгійцы павінны былі абараняць Намюр да падыходу войскаў французскай арміі. На наступны дзень пасля штурму фарта Маршавелет (20 жніўня), 2-я армія пачала генеральны абстрэл. Адначасова, не прапускаючы французскія падмацаванні, 2-я армія атакавала іх у напрамку Шарлеруа. Аперацыя прайшла паспяхова, толькі адзін французскі полк здолеў дайсці да Намюра[16].

Падчас аблогі немцамі быў ужыты вопыт, атрыманы імі падчас штурма падобнай крэпасці Льеж. Але ў параўнанні з Льежам, дзе немцам прыйшлося адмовіцца ад хуткага штурму і перайсці да аблогі, у Намюры немцы адразу ж пачалі абстрэл асаднай артылерыяй 21 жніўня 1914 года. Яна ўключала аўстрыйскія 305-мм марціры і 420-мм Вялікія Берты, што стралялі на далечыню большую за артылерыю ўмацаванняў. У выніку абаронцы фартоў сутыкнуліся тымі ж з праблемамі, што і гарнізон Льежскай крэпасці. Намюр быў здадзены палявой арміяй 23 жніўня, пасля чаго фарты таксама спынілі супраціўленне[16].

Бельгійскія ўмацаванні мелі занадта малыя запасы харчу, якія былі прызначаныя толькі для штодзённых патрэб гарнізона; прыбіральні, душ, кухні і морг знаходзіліся ў небяспечным падчас аблогі контрэскарпе, што моцна знізіла здольнасць фартоў вытрымліваць працяглы штурм. Гэтыя службовыя памяшканні размяшчаліся проста за казармай побач з тыльным ровам фарта, які меў больш слабую абарону, чым «асноўныя» 2 бакі[4]. Пры адсутнасці механічнай вентыляцыі гэта спрыяла натуральнай вентыляцыі жылых і службовых памяшканняў. Аднак падчас вайны абстрэл цяжкай артылерыяй рабіў тыльны роў небяспечным, і нямецкія падраздзяленні, авалодаўшы межфартавымі прамежкамі, маглі лёгка атакаваць фарты з тылу[14]. Нямецкі артабстрэл вымушаў абаронцаў хавацца ў цэнтральнай частцы, дзе для 500 чалавек былі недастатковыя санітарныя ўмовы і непрыдатная вентыляцыя. Карыстаючыся гэтым, нямецкая артылерыя бесперашкодна разбурала фарты зверху і ззаду[17].

Фарты Намюра сталі меншай перашкодай для нямецкага наступлення, чым льежскія, бо немцы хутка засвоілі ўрокі, атрыманыя ў Льежы, і ўжылі іх на ідэнтычных умацаваннях Намюра. Але супраціўленне абедзвюх крэпасцяў затрымала на некалькі дзён нямецкае наступленне, дазволіўшы Бельгіі і Францыі мабілізаваць свае сілы, а таксама перашкодзіла нападу немцаў на неабаронены Парыж[18].

«Position Fortifiée de Namur» правіць

 
Форт дэ Бонселль (УПЛ I): вежа-паветразаборнік.

УПЛ была задумана камісіяй, якой было даручана прапанаваць варыянт аднаўлення абароназдольнасці Бельгіі пасля Першай сусветнай вайны. У 1927 годзе было прапанавана стварыць новую лінію ўмацаванняў на ўсход ад Мааса. Яна ўключала ў сябе форт Эбэн-Эмаэль на бельгійска-нідэрланска-нямецкай мяжы, які ўваходзіў у УПЛ I, якую падтрымлівалі адрамантаваныя Льежскія фарты — УПЛ II. УПН была запасной пазіцыяй, што абараняла дарогу і чыгуначны мост праз Маас[19].

З 1929 года бельгійцы адрамантавалі 7 з 9-ці намюрскіх фартоў: Маршавелет, Сюарле, Малон, Сэнт-Эрыбэр, Андуа, Мэзэрэ і Даў[20]. Былі закранутыя і недахопы, выяўленыя падчас Першай сусветнай вайны. У тым ліку 21-см гаубіцы былі замененыя на больш моцныя 15-см гарматы, 15-см гаўбіцы на 120-мм, умацаванні таксама атрымалі кулямёты. Былі ўдасканаленыя генератарныя ўстаноўкі, вентыляцыя, санітарныя ўмовы і парадак размяшчэння войскаў. Да гэтага былі дададзены змены, зробленыя ўжо немцамі пасля заняцця імі фартоў ў Першую сусветную вайну. У прыватнасці, мадэрнізаваныя фарты атрымалі абароненыя вежы-паветразаборнікі, якія адначасова маглі выкарыстоўвацца як назіральныя пункты і запасныя выхады. Астатнія 2 фарты (Эмін і Каньеле) выкарыстоўваліся ў якасці складу для амуніцыі[21].

1940 правіць

Падчас бельгійскай кампаніі у маі 1940 года бельгійскі VII Корпус, у які ўваходзіла 8-я пяхотная дывізія, заняў абарончыя пазіцыі ў намюрскіх умацаваннях, кантралюючы паўднёвы край лініі Дыль. Аднак пасля прарыву абароны французаў пад Седанам нямецкія войскі абышлі Намюр з паўднёвага флангу. VII Корпус быў вымушаны без бою пакінуць Намюр, каб унікнуць акружэння[22]. 15 мая адбыўся першы абстрэл фартоў. Маршавелет быў захоплены 18, Сюарле — 19, Малон і Сэнт-Эрыбэр — 21, Андуа і Мэзэрэ — 23 мая[23].

Мэзэрэ стаў мішэнню для нямецкіх 88-мм зенітных гармат, агонь якіх аказаўся вельмі эфектыўным супраць нерухомых браняваных мэтаў[24].

Сучасны стан правіць

У адрозненне ад умацаванняў Льежа, дзе 7 брыальманаўскіх і ўсё фарты УПЛ адкрытыя для наведвання, адчыненым з’яўляецца толькі 1 намюрскі форт — Форт дэ Сэнт-Эрыбэр: ён шмат гадоў быў засыпаны зямлёй, але ў 2013 годзе пачаліся яго раскопкі і аднаўленне, наведванне праводзіцца з красавіка па кастрычнік, кожную 4-ю нядзелю месяца. Усе астатнія знаходзяцца ў прыватнай або ваеннай уласнасці. Малон зачынены як рэзерват для кажаноў[25].

У кантэксце юбілейнай праграмы Першай сусветнай вайны мясцовымі ўладамі Намюра быў запушчаны праект, які прадугледжвае стварэнне адкрытага доступу да форта дэ Эмін (які застанецца прыватным). Нягледзячы на тое, што службы бяспекі лічаць падземныя збудаванні небяспечнымі, працягваецца ачышчэнне збудаванняў контрэскарпа і адкрытых плошчаў, таксама будуць дададзены інфармацыйныя шыльды[26].

Зноскі

  1. Donnell 2007, с. 8.
  2. Kauffmann, Jurga 2002, с. 99.
  3. La Position Fortifiée de Liège(нявызн.). P.F.L.. Centre Liègeois d'Histoire et d'Archéologie Militaire. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2011. Праверана 26 October 2010.
  4. а б в Donnell 2007, с. 32.
  5. Puelinckx, Jean. Citadelle de Namur(нявызн.)(недаступная спасылка). Index des fortifications belges. fortiff.be. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2017. Праверана 20 August 2012.
  6. Donnell 2007, с. 9.
  7. а б Donnell 2007, с. 13.
  8. Donnell 2007, с. 17.
  9. Якаўлеў 1995, с. 163.
  10. а б в Якаўлеў 1995, с. 164.
  11. Якаўлеў 1995, с. 163—164.
  12. Donnell 2007, с. 52.
  13. Donnell 2007, с. 45—48.
  14. а б Donnell 2007, с. 36.
  15. Якаўлеў 1995, с. 195—196.
  16. а б The Siege of Namur, 1914. Battles. firstworldwar.com. Праверана 27 October 2010.
  17. Donnell 2007, с. 52—53.
  18. Donnell 2007, с. 53—54.
  19. Dunstan 2005, с. 11—12.
  20. Donnell 2007, с. 56.
  21. Kauffmann, Jurga 2002, с. 100.
  22. Bloock, Bernard Vanden. Position fortifiee de Namur (PFN). Belgian Fortifications 1940. orbat.com.
  23. Lessire, Andre (22 May 2010). "La position fortifiée de Namur". L'Avenir [French]. Праверана 27 October 2010.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  24. Kauffmann, Jurga 2002, с. 117.
  25. Donnell 2007, с. 59.
  26. L'avenir.net - De l'argent public pour un fort d'Emines toujours privé (фр.). Emmanuel Wilputte. Праверана 16 красавіка 2017.

Літаратура правіць

  • Якаўлеў В. В. Гісторыя крэпасцей. Эвалюцыя доўгачасовай фартыфікацыі = История крепостей. Эволюция долговременной фортификации. — СПб: Палігон, 1995. — 312 с. — ISBN 5-86617-007-8.
  • Donnell Clayton. The Forts of the Meuse in World War I. — Oxford}: Osprey Publishing, 2007. — ISBN 978-1-84603-114-4.
  • Dunstan Simon. Fort Eben Emael. The key to Hitler’s victory in the west. — Oxford: Osprey Publishing, 2005. — ISBN 1-84176-821-9.
  • Faque C. Henri-Alexis Brialmont. Les Forts de la Meuse 1887-1891. — Bouge, 1987. (фр.)
  • Kauffmann J. E., Jurga R. Fortress Europe: European Fortifications of World War II. — USA: Da Capo Press, 2002. — ISBN 0-306-81174-X.

Спасылкі правіць