Кузьма Рыгоравіч Хромчанка

Кузьма Рыгоравіч Хромчанка (25 кастрычніка 1929, п. Калінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык.

Кузьма Рыгоравіч Хромчанка
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1929(1929-10-25) (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1951). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дзятлаўскай сярэдняй школе (Гродзенская вобласць, 1951—1953). Вучыўся ў аспірантуры (1953—1956), працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1956—1966). З 1966 г. на выкладчыцкай рабоце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук.

Навуковыя працы правіць

У друку выступае з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1957 г. Аўтар манаграфій «Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць» (1960), «Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.» (1979), навукова-папулярнай кнігі «За шчасце зямное» (1966).

Зноскі

Літаратура правіць