Кусіэль Саламонавіч Шыфрын

Шыфрын Кусіэль Саламонавіч (Шлёмавіч) (26 ліпеня 1918, Мсціслаў — 2 чэрвеня 2011, ЗША) — геафізік. Стваральнік навуковай школы па оптыцы атмасферы і акіяна. Член Міжнароднага геафізічнага саюза, Амерыканскага аптычнага таварыства. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Кусіэль Саламонавіч Шыфрын
Дата нараджэння 26 ліпеня 1918(1918-07-26) ці 1918[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2011[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, геафізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера геафізіка[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1940 скончыў скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У 1946—1969 гадах у Галоўнай геафізічнай абсерваторыі імя А. І. Ваейкава, загадчык лабараторыі радыяцыйных працэсаў у атмасферы. З 1969 года загадчык лабараторыі оптыкі акіяна ў Ленінградскім аддзялення Інстытута акіяналогіі Акадэміі навук СССР. З 1992 года — у ЗША, у Арэгонскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць правіць

Першыя навуковыя працы ў вобласці электроннай тэорыі цвёрдых цел: правёў асноватворнае даследаванне электрычных уласцівасцей добраправодзячых паўправаднікоў. З 1946 года пачаў займацца праблемамі оптыкі. Распрацаваў методыку вывучэння атмасферы і акіяна прыборамі, усталяванымі на штучных спадарожніках Зямлі. Кіраўнік навуковай школы оптыкі атмасферы і акіяна.

Аўтар каля 350 навуковых прац і некалькіх манаграфій, у тым ліку «Рассейванне святла ў мутным асяроддзі» (М.-Л., 1951), «Фізічная оптыка акіянскай вады» (Л., 1983). Прымаў удзел у стварэнні «Табліц па светларассейванню» (1968-77) і 8 калектыўных манаграфій па фізіцы атмасферы і акіяна.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 11 ліпеня 2022.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць