Кірыл Паўлавіч Шылка

Кірыл Паўлавіч Шылка (1922, в. Крошкі, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 1978) — беларускі савецкі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1953), дацэнт (1955). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Кірыл Паўлавіч Шылка
Дата нараджэння 1922
Месца нараджэння
Дата смерці 1978
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1953)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Гарадоцкай сямігадовай школы вучыўся ў Віцебскім педагагічным вучылішчы (1937—1940). Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў настаўнікам гісторыі Тухінскай няпоўнай сярэдняй школы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на Ленінградскім, Калінінскім, Заходнім, ІІІ Беларускім і І Далёкаўсходнім франтах.

У 1946—1949 гадах вучыўся на гістарычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1948—1950 гадах працаваў інструктарам і лектарам Віцебскага АК КП(б)Б. З 1950 па 1953 гады вучыўся ў аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1956 годзе быў зацверджаны ў званні дацэнта па кафедры марксізму-ленінізму Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (г. Гомель).

У Магілёўскім педагагічным інстытуце працаваў з 1961 па 1978 гады на пасадзе загадчыка кафедры марксізму-ленінізму, а затым дацэнта кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму. Чытаў лекцыйны курс і праводзіў семінарскія заняткі па гісторыі КПСС і палітычнай гісторыі ХХ стагоддзя.

Памёр у 1978 годзе.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар шматлікіх публікацый: артыкулаў, тэзісаў, метадычных дапаможнікаў. У 1976 годзе падрыхтаваў доктарскую дысертацыю («Ідэалагічная праца Камуністычнай партыі ў першыя гады Савецкай улады (кастрычнік 1917 — сакавік 1919 г.)») і апублікаваў манаграфію па тэме дысертацыйнага даследавання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй».

За дасягненні ў выкладчыцкай, навуковай і грамадскай рабоце ўзнагароджаны граматамі Магілёўскага гаркама і абкама КПБ, Ганаровай граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, дзвюма граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, заслужаны дзеяч культуры БССР.

Спасылкі правіць