Лагазінка

рака ў Беларусі

Лагазі́нка, Лаго́зійка, Лагаза — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гайна (басейн Дняпра).

Лагазінка
Характарыстыка
Даўжыня 14 км
Басейн 49 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сялец
 • Каардынаты 54°11′56″ пн. ш. 27°42′27,40″ у. д.HGЯO
Вусце Гайна
 • Каардынаты 54°15′03,90″ пн. ш. 27°49′24,60″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 5,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Гайна → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Лагойскі раён
physical
Лагазінка
Лагазінка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Пярвейшая форма назвы захавалася ў назве вёскі Лагаза. Рачная назва старабалцкага паходжання.

На гэта паказвае балцкі гідранімічны пашыральнік -(а)z-. Ён вядомы і ў літоўскім словаўтварэнні: keikti «лаяць» — keikazas «хто лаецца», pilvas «жывот» — pilvazas «хто з вялікім жыватом». Пашыральнік -z- і ў назве дзвінскай (на смаленскай поўначы) ракі Гобза, назва якой і коранем, і пашыральнікам параўноўваецца з літоўскімі гідронімамі Gebizas, Gabižis[1].

Фанетычны варыянт гэтага пашыральніка -auz-[2] у назве ракі Макоўза (прыток бярэзінскай Цны) у гэтым жа лагойскім рэгіёне, на ўсходзе ад Лагазы.

Назва Лагаза ад індаеўрапейскага *leg- / *log- «накропваць, прасочвацца, распускацца»[3][4]. У балцкай лексіцы гэты корань (выціснуты з цягам часу сінонімамі) не фіксуецца, так жа сама і са старабалцкімі *dravas, *snavas «цячэнне», якія засталіся толькі ў гідраніміі (ад іх гідронімы Адроў, Сноў).

Назва Лагаза значыць «Струмяністая (рака)». Ад яе назва Лагойска (Лагожска), куды, як мяркуецца, паселішча ў нейкі даўні час перанеслі з-над Лагазы.

Паблізу ад Лагазы таксама рэкі з балцкімі назвамі Гайна (у яе Лагаза ўцякае), Ілія, Вяча, Усяжа.

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 14 км[5]. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,8 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Сялец, вусце на заходняй ускраіне вёскі Дабрэнева. Цячэ па Мінскім узвышшы. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (ад вёскі Лагаза да вусця). На рацэ каля паўночнай ускраіны вёскі Лагаза плаціна і сажалка (плошча 0,22 км²).

Заўвагі правіць

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 101—102.
  2. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 390.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 657.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 99.
  5. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 179. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-68. Выданне 1988 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)