Леанора Сямёнаўна Гіткіна
Леанора Сямёнаўна Гі́ткіна[1] (нар. 22 ліпеня 1929, Менск) — урач, вучоны ў галіне неўралогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1976). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1999).
Леанора Сямёнаўна Гіткіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1929 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1971) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Менску. У 1947 годзе скончыла школу[2], у 1953 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1953—1959 гадах працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі. З 1959 года ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі). У 1961 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Займала пасады асістэнта, дацэнта, прафесара, і з 1975 да 1999 года — загадчыка кафедры медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі[2].
У 1999 годзе ўвайшла ў склад Міжведамаснай медыцынскай камісіі Рэспублікі Беларусь[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьЛ. С. Гіткінай належаць навуковыя працы па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга, цэрэбраваскулярных хваробах, медыка-сацыяльнай экспертызе, інваліднасці і рэабілітацыі. Апублікаваны 11 манаграфій і больш за 200 артыкулаў[2].
Сярод апублікаванага:
- Вертебрально-базилярные инсульты. — Мн., 1977. (разам з І. П. Антонавым).
- Врачебно-трудовая экспертиза : Пособие для врачей лечеб. учреждений / Л. С. Гиткина, Т. А. Гуринович, М. М. Хомич. — Мн.: Беларусь, 1981.
Сааўтар патэнта "Лечебное средство диуретического действия и нормализующее кислотно-щелочное равновесие внутриклеточной жидкости при острых вестибулярных нарушениях «Трисамин»[4].
Узнагароды і званні
правіць- Значок «Выдатніку аховы здароўя» (1968).
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1979).
- Ганаровая грамата УЦСПС (1986).
- Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
- Прэмія Акадэміі медыцынскіх навук СССР імя У. М. Бехцерава (1978, разам з І. П. Антонавым, В. Б. Шалькевічам і І. А. Склютам).
Зноскі
- ↑ БелЭн 1997.
- ↑ а б в Сайт БелМАПА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 18 января 1999 г. № 32 «О медицинском обследовании и освидетельствовании руководящих работников государственных органов, должности которых включены в кадровый реестр Главы государства Республики Беларусь»
- ↑ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
Літаратура
правіць- Гіткіна Леанора Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 278. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- Гиткина Леонора Семёновна Архівавана 19 ліпеня 2020. (руск.) // Сайт БелМАПА
- Гіткіна Леанора Сямёнаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»