Леанід Пятровіч Козік

(Пасля перасылкі з Леанід Козік)

Леанід Пятровіч Козік (13 ліпеня 1948, Барысаў, Мінская вобласць, БССР5 жніўня 2023) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі (1994), кандыдат эканамічных навук (1997)[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995) і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання (2004—2008), 3-і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2002—2014)[1].

Леанід Пятровіч Козік
3-і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
16 ліпеня 2002 — 25 верасня 2014[1]
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Франц Вітко
Пераемнік Міхаіл Орда
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
кастрычнік 2004 — верасень 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
12 верасня 2001 — 16 ліпеня 2002
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын (да 1 кастрычніка 2001), Генадзь Навіцкі
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
4 лютага 1998 — 12 верасня 2001
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімір Ярмошын
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
15 мая 1990 — 14 мая 1995
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994), Міхаіл Чыгір
Нараджэнне 13 ліпеня 1948(1948-07-13)
Смерць 5 жніўня 2023(2023-08-05) (75 гадоў)
Дзеці сын Андрэй, дачка
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1997) і кандыдат навук
Дзейнасць прафсаюзны дзеяч, палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 ліпеня 1948 года ў Барысаве.

Скончыў сярэднюю школу № 19 Барысава. Затым служыў у савецкім войску. Пасля працаваў токарам  (англ.) на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ). У 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976—1977 гадах працаваў памочнікам пракурора Барысава. У 1978—1984 гадах — старшыня прафсаюзнага камітэта БАТЭ. Скончыў аспірантуру Вышэйшай школы прафсаюзнага руху  (руск.) імя Мікалая Шверніка (Масква, РСФСР). У 1985—1992 гадах працаваў кіраўніком Барысаўскай швейнай фабрыкі. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі[2]. Член КПСС.

З мая 1990 года па май 1995 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, дзе быў старшынёй Камісіі па эканамічнай рэформе. З 15 красавіка па 15 мая 1994 года спрабаваў сабраць подпісы для вылучэння на прэзідэнцкія выбары. У 1995—1998 гадах быў паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Міжнародным эканамічным камітэце Садружнасці незалежных дзяржаў. У 1996—1999 гадах быў членам Выканаўчага камітэта Саюза Беларусі і Расіі. У 1997 годзе ў Маскве абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Арганізацыйна-метадалагічныя асновы распрацоўкі міждзяржаўных эканамічных праграм: на прыкладзе праграм эканамічнай інтэграцыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь»[3]. З лютага 1998 года па верасень 2001 года — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2]. З верасня 2001 года па ліпень 2002 года быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2014 гадах быў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

З кастрычніка 2004 года па верасень 2008 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання ад Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 78[4]. У Палаце прадстаўнікоў быў членам Пастаяннай камісіі па бюджэце.

Памёр 5 жніўня 2023 года[5].

Палітычныя погляды правіць

10 верасня 2004 года, за месяц да парламенцкіх выбараў і рэферэндуму датычна абрання прэзідэнта, падпісаў у якасці члена Рэспубліканскага каардынацыйнага савета кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў «Зварот да грамадзян Беларусі» з заклікам да падтрымкі А. Лукашэнкі на рэферэндуме[6].

Зноскі

  1. а б Таццяна Каравянкова (25 верасня 2014). "Леанід Козік падаў заяву аб звальненні з пасады старшыні ФПБ". БелаПАН. Праверана 12 лістапада 2014.
  2. а б в Козік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 377. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  3. Леанід Козік. Арганізацыйна-метадалагічныя асновы распрацоўкі міждзяржаўных эканамічных праграм: на прыкладзе праграм эканамічнай інтэграцыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь (руск.). Навуковая электронная бібліятэка дысертацыяў (Пецярбург) (18 красавіка 2015). Праверана 12 лістапада 2014.
  4. Уладзімір Васількоў, БелТА. Супрацоўніцтва з Беларуссю ніколі не супярэчыла нацыянальным інтарэсам Расіі // Звязда : газета. — 27 студзеня 2007. — № 18 (25883). — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2020.
  5. Умер Леонид Козик, экс-глава Федерации профсоюзов Беларуси
  6. Леанід Козік,.... Зварот членаў Рэспубліканскага каардынацыйнага савета кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў да грамадзян Беларусі // Звязда : газета. — 10 верасня 2004. — № 215-216. — ISSN 1990-763x.