Леанід Пятровіч Козік
Леанід Пятровіч Козік (13 ліпеня 1948, Барысаў, Мінская вобласць, БССР — 5 жніўня 2023) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі (1994), кандыдат эканамічных навук (1997)[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995) і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання (2004—2008), 3-і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2002—2014)[1].
Леанід Пятровіч Козік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Франц Вітко | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Орда | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын (да 1 кастрычніка 2001), Генадзь Навіцкі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімір Ярмошын | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч (да 21 ліпеня 1994), Міхаіл Чыгір | ||||||
Нараджэнне |
13 ліпеня 1948 |
||||||
Смерць | 5 жніўня 2023 (75 гадоў) | ||||||
Дзеці | сын Андрэй, дачка | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук (1997) і кандыдат навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 13 ліпеня 1948 года ў Барысаве.
Скончыў сярэднюю школу № 19 Барысава. Затым служыў у савецкім войску. Пасля працаваў токарам на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ). У 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976—1977 гадах працаваў памочнікам пракурора Барысава. У 1978—1984 гадах — старшыня прафсаюзнага камітэта БАТЭ. Скончыў аспірантуру Вышэйшай школы прафсаюзнага руху імя Мікалая Шверніка (Масква, РСФСР). У 1985—1992 гадах працаваў кіраўніком Барысаўскай швейнай фабрыкі. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі[2]. Член КПСС.
З мая 1990 года па май 1995 года — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, дзе быў старшынёй Камісіі па эканамічнай рэформе. З 15 красавіка па 15 мая 1994 года спрабаваў сабраць подпісы для вылучэння на прэзідэнцкія выбары. У 1995—1998 гадах быў паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Міжнародным эканамічным камітэце Садружнасці незалежных дзяржаў. У 1996—1999 гадах быў членам Выканаўчага камітэта Саюза Беларусі і Расіі. У 1997 годзе ў Маскве абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Арганізацыйна-метадалагічныя асновы распрацоўкі міждзяржаўных эканамічных праграм: на прыкладзе праграм эканамічнай інтэграцыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь»[3]. З лютага 1998 года па верасень 2001 года — намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2]. З верасня 2001 года па ліпень 2002 года быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2014 гадах быў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
З кастрычніка 2004 года па верасень 2008 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання ад Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 78[4]. У Палаце прадстаўнікоў быў членам Пастаяннай камісіі па бюджэце.
Памёр 5 жніўня 2023 года[5].
Палітычныя погляды
правіць10 верасня 2004 года, за месяц да парламенцкіх выбараў і рэферэндуму датычна абрання прэзідэнта, падпісаў у якасці члена Рэспубліканскага каардынацыйнага савета кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў «Зварот да грамадзян Беларусі» з заклікам да падтрымкі А. Лукашэнкі на рэферэндуме[6].
Зноскі
- ↑ а б Таццяна Каравянкова (25 верасня 2014). "Леанід Козік падаў заяву аб звальненні з пасады старшыні ФПБ". БелаПАН. Праверана 12 лістапада 2014.
- ↑ а б в Козік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 377. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- ↑ Леанід Козік. Арганізацыйна-метадалагічныя асновы распрацоўкі міждзяржаўных эканамічных праграм: на прыкладзе праграм эканамічнай інтэграцыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь (руск.). Навуковая электронная бібліятэка дысертацыяў (Пецярбург) (3 кастрычніка 2015). Праверана 12 лістапада 2014.
- ↑ Уладзімір Васількоў, БелТА. Супрацоўніцтва з Беларуссю ніколі не супярэчыла нацыянальным інтарэсам Расіі // Звязда : газета. — 27 студзеня 2007. — № 18 (25883). — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2020.
- ↑ Умер Леонид Козик, экс-глава Федерации профсоюзов Беларуси
- ↑ Леанід Козік,.... Зварот членаў Рэспубліканскага каардынацыйнага савета кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў да грамадзян Беларусі // Звязда : газета. — 10 верасня 2004. — № 215-216. — ISSN 1990-763x.