Леанід Януаравіч Прокша

беларускі савецкі пісьменнік, журналіст

Леанід Януаравіч Про́кша (6 (19) красавіка 1912, Полацк — 9 снежня 1994[1]) — беларускі савецкі пісьменнік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961 года.

Леанід Януаравіч Прокша
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Лявон Кудла, Верашчака Л., Леанідаў П. і Кудла Л.
Дата нараджэння 6 (19) красавіка 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 1994(1994-12-09) (82 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Гады творчасці з 1937 года
Жанр апавяданне, нарыс, памфлет
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Л. Я. Прокша нарадзіўся 6 (19) красавіка 1912 ў Полацку. У 1931 годзе скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум[2]. У 1931—1935 гадах працаваў настаўнікам у Барысаве, у 1937—1941 гг. у рэдакцыях газет «Віцебскі рабочы», «Sztandar Wolności», «Pionier». У гады Вялікай Айчыннай вайны ваенны журналіст. У 1945—1956 гадах загадчык аддзела ў армейскіх газетах.

У 1955 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна[3]. У 1956—1972 гг. працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Коммунист Белоруссии» і рэдактарам газеты «Голас Радзімы»[3].

У 1969—1972 гадах галоўны рэдактар часопіса «Літаратура і мастацтва».

Творчасць

правіць

Л. Я. Прокша пачаў друкавацца ў 1937 годзе[3]. Працаваў на рускай і беларускай мовах.

Сярод яго твораў:

  • зборнік нарысаў і апавяданняў «Крыніца прыгажосці» (1960, на рускай мове);
  • кнігі памфлетаў «Камедыянты» (1961), «Візітная картка народа» (1972);
  • зборнік гумарыстычных апавяданняў «Каб жылося-вялося» (1961), «Не ў гэтым поездзе» (1971), «Зося смяецца» (1982);
  • дакументальная аповесць «За Добрыцай-ракой» (1975);
  • раман «Пакуль жывеш на свеце» (1980);
  • творы для дзяцей і інш.

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. БелЭн 2001.
  2. Праект «Музей автографа» // ДУ «Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. І. Герцэна»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

правіць
  • Гадзінскі А. К. Прокша Леанід Януаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 39. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Спасылкі

правіць