Лех Качыньскі
Ле́х Алекса́ндэр Качы́ньскі (польск.: Lech Aleksander Kaczyński; 18 чэрвеня 1949 — 10 красавіка 2010) — прэзідэнт Польшчы ў 2005—2010 гадах. З 1992 па 1995 год быў кіраўніком Вярхоўнай кантрольнай палаты, з 2000 да 2001 года быў міністрам юстыцыі ў кабінеце Ежы Бузека, з 2002 да 2005 года быў мэрам Варшавы. Лех Качыньскі быў адным са стваральнікаў польскай партыі «Права і справядлівасць» і яе першым кіраўніком. Качыньскі з’яўляўся доктарам юрыдычных навук, прафесарам Гданьскага ўніверсітэта і ўніверсітэта кардынала Стэфана Вышынскага, спецыялістам у галіне працоўнага права. Сын Раймунда і Ядвігі з Ясевічаў. Меў брата-блізнюка Яраслава Качыньскага.
Лех Качыньскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Lech Kaczyński | |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Казімеж Марцінкевіч Яраслаў Качыньскі Дональд Туск |
||||||
Папярэднік | Аляксандр Квасьнеўскі | ||||||
Пераемнік | Браніслаў Камароўскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Квасьнеўскі | ||||||
Кіраўнік урада | Ежы Бузек | ||||||
Папярэднік | Ханна Сухоцкая | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Іваніцкі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Квасьнеўскі | ||||||
Папярэднік | Войцех Козак | ||||||
Пераемнік | Міраслаў Кахальскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерыян Панько Пётр Каўнацкі (в. а.) |
||||||
Пераемнік | Януш Вайцэхоўскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Лех Валенса | ||||||
Папярэднік | Яцэк Меркель | ||||||
Пераемнік | Ежы Мілеўскі | ||||||
Нараджэнне |
18 чэрвеня 1949[1][2][…] |
||||||
Смерць |
10 красавіка 2010[1][2][…] (60 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Качыньскія[d] | ||||||
Бацька | Раймунд Качынскі | ||||||
Маці | Ядвіга Ясевіч | ||||||
Жонка | Марыя Качынская | ||||||
Дзеці | Марта Качыньская[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | габілітаваны доктар[4] (1 студзеня 1990) | ||||||
Прафесія | адвакат | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | president.pl/en/ | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДзяцінства
правіцьУ 1962 годзе разам з братам гралі ролю Яцка (Лех Качыньскі) і Плацка (Яраслаў Качыньскі) у экранізацыі аповесці Карнеля Макушынскага «Аб двух, якія скралі месяц» рэжысёра Яна Баторыя.
Адукацыя
правіцьУ дзяцінстве Лех Качыньскі наведваў XLI агульнаадукацыйны ліцэй імя Яўхіма Лялевеля ў Варшаве, скончыў XXXIX агульнаадукацыйны ліцэй імя Польскай авіяцыі ў Белянах (раён Варшавы) у 1967 годзе. З 1967 да 1971 года вучыўся ў Варшаўскім універсітэце на факультэце Права і Адміністрацыі. З 1971 да 1997 года працаваў навуковым супрацоўнікам на кафедры працоўнага права Гданьскага ўніверсітэта. У 1980 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара права ў Гданьскім універсітэце. Быў надзвычайным прафесарам Гданьскага ўніверсітэта з 1996 да 1999 года, а з 1999 года — Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага.
Палітычная дзейнасць
правіцьДэмакратычная апазіцыя
правіцьУ 1968 годзе браў удзел у палітычным крызісе сакавіка 1968 года. У 1971 годзе пераехаў у Гданьск. Восенню 1977 года, з дапамогай брата Яраслава, узяў удзел у дзейнасці Бюро Інтэрвенцыі Камітэта Грамадскай Самаабароны. Чытаў лекцыі працоўнага права для рабочых. З 1978 года дзейнічаў у Свабодных прафсаюзных саюзах Узбярэжжа. У 1978—1980 гадах разам з Яаннай і Анджэем Гвяздамі чытаў лекцыі працоўнага права і гісторыі Польшчы для рабочых. Адначасова пісаў артыкулы ў незалежную газету «Рабочы Узбярэжжа» і распаўсюджваў сярод рабочых газету «Рабочы». У жніўні 1980 года быў дарадцам Забастовачнага камітэта ў Гданьскай верфі.
У 1981 годзе быў дэлегатам гданьскага філіяла «Салідарнасці» на І Нацыянальным З’ездзе Дэлегатаў прафесійнага саюза, дзе быў выбраны членам праграмнага камітэта. Браў удзел у перамовах з Польскай аб’яднанай рабочай партыяй.
Падчас вайсковага становішча быў інтэрнаваны ў Стшэбелінек са снежня 1981 да кастрычніка 1982 года. З 1983 года браў удзел у пасяджэннях Часовай Каардынацыйнай Камісіі.
З 1987 да 1989 года быў сакратаром Нацыянальнага Камітэта «Салідарнасці». З 1985 года ўвайшоў у склад рэгіянальнай Рады дапамогі палітычным вязням у Гданьску.
З другой паловы 1980-х гадоў стаў блізкім паплечнікам Леха Валенсы, лідара «Салідарнасці», а пазней першага прэзідэнта Польшчы. 16 верасня 1988 года браў удзел у перамовах «Салідарнасці» з прадстаўнікамі ўладаў. Са снежня 1989 года быў удзельнікам Грамадзянскага Камітэта пры Леху Валенсе.
З красавіка 1989 года быў удзельнікам Прэзідыума Нацыянальнай Выканаўчай Камісіі «Салідарнасці».
Палітычная дзейнасць у 1990-х гадах
правіцьУ маі 1990 года быў выбраны першым віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнай Камісіі «Салідарнасці». Падаў у адстаўку пасля прайгранай барацьбы Марыяну Краклеўскаму за пасаду кіраўніка «Салідарнасці» у лютым 1991 года.
З 12 красавіка 1991 да 31 кастрычніка 1991 года займаў пасаду міністра стану ў канцылярыі Леха Валенсы. Падаў у адстаўку з пасады пасля канфлікту з Лехам Валенсам і прэм’ер-міністрам Мячыславам Вахоўскім.
У 1992—1995 гадах быў кіраўніком Вярхоўнай кантрольнай палаты.
Быў кандыдатам у прэзідэнты Польшчы на выбарах 1995 года, але зняў сваю кандыдатуру яшчэ да першага тура 30 кастрычніка, і абяцаў падтрымаць любога, хто зможа перамагчы Леха Валенсу.
Палітычная дзейнасць у 2000-х гадах
правіцьУ 2000—2001 гадах быў міністрам юстыцыі. Разам з братам Яраславам быў адным з заснавальнікаў і актыўным удзельнікам кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». З 18 лістапада 2002 года да 22 снежня 2005 года Лех Качыньскі быў мэрам Варшавы. На выбарах у першым туры атрымаў 49,58% галасоў, а ў другім 70,54% галасоў выбаршчыкаў. Падаў у адстаўку 22 снежня 2005 года, але адстаўка была прынята толькі 8 лютага 2006 года.
У сакавіку 2005 года Лех Качыньскі першым абвясціў аб сваім жаданні ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. У першым туры выбараў заняў другое месца пасля Дональда Туска, атрымаўшы 33% галасоў. У другім туры выбараў 23 кастрычніка 2005 года атрымаў 8 257 468 галасоў, што склала 54,04% і выйграў выбары.
Пачаткам прэзідэнцкага тэрміна лічыцца 23 кастрычніка 2005 года, скончыцца тэрмін мусіў 23 кастрычніка 2010 года.
На ўсіх гэтых пасадах Лех Качыньскі актыўна змагаўся з карупцыяй і выступаў у абарону традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей. Адносна Беларусі Лех Качыньскі меў цвёрдую і прынцыповую пазіцыю, падтрымліваючы яе дэмакратычную супольнасць.[5]
Сям’я
правіцьЖонка — эканаміст Марыя Качынская (Мацкевіч) 1943 года нараджэння, старэй мужа на 6 гадоў. Дачка — Марта Дубінецкая 1980 года нараджэння, пасля ўдзелу ў перадвыбарнай кампаніі Леха Качыньскага як узорная дачка, жонка і маці, развялася і выйшла замуж за сына палітычнага суперніка бацькі Марака Дубінецкага. Унучка — Ева. Брат — Яраслаў, перакананы халасцяк, жыве з маці.
Смерць
правіць10 красавіка 2010 года з’явілася інфармацыя пра крушэнне самалёта прэзідэнта Польшчы пад Смаленскам. Самалёт упаў а 10:50 на ўскраіне вёскі Пячэрск Смаленскай вобласці пры заходзе на пасадку ў вайсковы аэрапорт «Паўночны»[6]. Авіякатастрофа адбылася падчас наведвання Качыньскім месцаў масавых растрэлаў палонных палякаў у Катыні. Паводле даных Euronews, усе 97 чалавек, якія знаходзіліся на борце прэзідэнцкага ТУ-154, уключаючы Прэзідэнта Польшчы і яго жонку Марыю Качыньскую, загінулі[7].
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Lech Kaczyński // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #103565515 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Polish Science Праверана 11 лютага 2024.
- ↑ Яны загінулі пад Катынню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
- ↑ У авіякатастрофе пад Катынню загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі // Наша Ніва, 10 красавіка 2010
- ↑ Polish President Lech Kaczynski has died in a plane crash
Спасылкі
правіцьЛех Качыньскі ў Вікіцытатніку | |
Лех Качыньскі ў Вікікрыніцах | |
Лех Качыньскі на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт прэзідэнта Польшчы Архівавана 15 чэрвеня 2006. (англ.) (польск.)