Лешак Дунін-Баркоўскі
Алякса́ндр (Ле́шак) Фердынанд Ду́нін-Барко́ўскі[3] (польск.: Aleksander (Leszek) Dunin-Borkowski, 11 студзеня 1811, вёска Гарадок , цяпер Залішчыцкі раён, Цярнопальская вобласць — 30 лістапада 1896, Львоў) — польскі публіцыст, палітычны дзеяч.
Лешак Дунін-Баркоўскі | |
---|---|
польск.: Leszek Dunin-Borkowski | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Aleksander Leszek Dunin-Borkowski |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1811[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1896[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Witold Franciszek Borkowski[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, палітык, землекарыстанне, публіцыст, літаратар, пісьменнік, украінафобія |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў багатай шляхецкай сям’і герба «Лебедзь». Атрымаў хатняе выхаванне. Пазней разам са старэйшым братам Юзафам навучаўся ў львоўскай гімназіі.
Даведаўшыся пра пачатак паўстання 1830—1831, браты накіраваліся ў Польшчу. Лешак прымаў удзел у паўстанні ў чыне падпаручніка, быў ад’ютантам генерала Яна Крукавецкага. У бітве пад Радамам быў паранены.
Пасля сканчэння паўстання пражываў у Караляўцы, дзе вывучаў санскрыт. Вярнуўшыся ў Львоў, распачаў актыўную літаратурную дзейнасць.
Падчас вясны народаў у 1848 годзе — адзін з кіраўнікоў львоўскага Нацыянальнага камітэта , рэдактар ліста імператару Фердынанду I, у якім былі выкладзены патрабаванні палякаў[4]. Пасля сканчэння рэвалюцыі нейкі час пражываў у Дрэздэне і Познані.
З 1850 года зноў у Галіччыне, але цягам дзесяці гадоў не праяўляў грамадскай актыўнасці. Пасля прызнання аўтаноміі Галіччыны вярнуўся да публіцыстычнай і палітычнай дзейнасці. Дэпутат Галіцкага сойма (1861—1872). Ініцыятар стварэння і прэзідэнт (1867—1884) Кракаўскага таварыства заахвочвання мастакоў.
Творчасць
правіцьПісаў аповесці, публіцыстычныя артыкулы, перакладаў з некалькіх моў.
Найлепшай з прац стаў зборнік сатырычных фельетонаў «Parafiańszczyzna», першы з якіх апублікаваны 1 сакавіка 1843 ў «Часопісе парыжскіх мод» . У 1843 годзе выдаў ва Уроцлаве I том «Parafiańszczyzny», у 1849 годзе ў Познані выйшаў II том. Кніга асуджала найвышэйшыя слаі галіцыйскага грамадства. Ужо пасля выхаду першага тому ў Галіччыне выбухнуў вялізны літаратурны скандал. Рэакцыя каталіцкага духавенства была настолькі рэзкаю, што ў другім томе Баркоўскі больш не закранаў «набожную» тэматыку.
Сярод іншых твораў: «Kozak», «Orły z Herburtów» (1838), «Niepowieści i nierozprawy» (1846), «Cymbalada» (1845, 1848)[5].
Увайшоў у гісторыю польска-ўкраінскіх і польска-расійскіх стасункаў сваім афарызмам (1861): «Niema Rusi — jest Moskwa i Polska!»[6][7][8][9][10][11]. Гэты афарызм лаканічна выказаў погляды той (даволі значнай) часткі еўрапейскай[12] і асабліва польскай інтэлігенцыі, якая «прымала як нешта цвёрда ўсталяванае» тэорыю[13][14][15] Францыска Духінскага і падзяляла яго погляды на неабходнасць адзінства «арыйскіх» Польшчы і Русі (Украіны) супраць «туранскай» Масквы (Масковіі).
Зноскі
- ↑ а б в г д http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/dunin-borkowski-aleksander-leszek/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 66. — ISBN 978-966-8955-00-6
- ↑ Aleksander Leszek Ferdynand hr. Dunin-Borkowski z Borkowic h. Łabędź (польск.)
- ↑ Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Архівавана 19 верасня 2009. Часть первая. Львов, 1895. — Стр. 257—259.
- ↑ Borkowski Dunin Leszek (польск.)
- ↑ Jacek Kloczkowski. Jak rozwiązać spór polsko — ukraiński? (польск.)
- ↑ Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Часть вторая (1850—1895). Архівавана 19 верасня 2009. Львов, 1896. — Стр. 155.
- ↑ Іван Франко. Українська література в 1904 році Архівавана 21 лютага 2007. (укр.)
- ↑ Микола Легкий. Чотири маловідомі праці Івана Франка. Українське літературознавство. Зб. наук. праць, 2006, вип. 68, с. 366—399
- ↑ Иван Франко. Южнорусская литература (руск.)
- ↑ Дідицький Богдан (Феодосій) Андрійович (укр.)
- ↑ Н. Я. Данилевский. Россия и Европа.
- ↑ В. М—н. Духинский (Франциск). (ЭСБЭ) (руск.)
- ↑ Іван Лисяк-Рудницький. Францішек Духінський та його вплив на українську політичну думку Архівавана 21 мая 2011. (укр.)
- ↑ Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Часть вторая (1850—1895). Архівавана 19 верасня 2009. Львов, 1896. — Стр. 105
Літаратура
правіць- Ryszard Sadaj. Kto był kim w Galicji. — Kraków, 1993. — ISBN 83-7081-089-6.
Спасылкі
правіць- Parafiańszczyzna Т. I(недаступная спасылка) на старонцы Польскай інтэрнэт-бібліятэкі