Леў Сямёнавіч Краўчыня
Леў Сямёнавіч Краўчыня (19 чэрвеня 1931, Свярдлоўск — 8 снежня 1998) — беларускі архітэктар.
Леў Сямёнавіч Краўчыня | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1998 (67 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскі архітэктурна-будаўнічы інстытут у 1955 годзе. З 1950 па 1960 г. працаваў у праектных арганізацыях Барнаула, Ленінграда, Ангарска, Жданава. З 1970 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 года — галоўны мастак-канструктар праектаў у Беларускім філіяле УНДІТЭ.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года, член Беларускага саюза дызайнераў. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы ў Расіі і Украіне: дзіцячыя дашкольныя ўстановы ў Ангарску і Байкальску, чыгуначны вакзал і тры мікрараёны ў жылым раёне Паўднёвы захад у Жданаве.
Адзін з аўтараў жылых дамоў у Наваполацку (1974—1977), забудовы мікрараёна Масюкоўшчына-1 у Мінску (1971). Як дызайнер выканаў працы па эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя прадпрыемстваў энергетыкі: ЦЭЦ-3 у Мінску (1977), Бярозаўская ДРЭС у Белаазёрску (1978), Лукомская ДРЭС у Чашніцкім раёне (1980) — усё ў аўтарскім калектыве.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны залаты і бронзавымі медалямі ВДНГ СССР.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кравчиня Лев Семенович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)