Леў Эмануілавіч Разгон
Леў Эмануілавіч Разго́н (1 красавіка 1908, горад Горкі, Магілёўская губерня — 8 верасня 1999, Масква) — рускі пісьменнік, крытык, праваабаронца. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А.Дз. Сахарава «За грамадзянскую мужнасць пісьменніка».
Леў Эмануілавіч Разгон | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 красавіка 1908[1][2] ці 14 красавіка 1908[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 1999[3] (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | праваабаронца, пісьменнік, празаік |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Горкі Магілёўскай губерні ў сям’і яўрэйскага рабочага. У Горках скончыў школу 2-ой ступені. У 1923 пераехаў з сям’ёй у Маскву. Працаваў важатым ў маскоўскім Доме піянераў, пісаў артыкулы і брашуры па дзіцячым руху, быў карэспандэнтам «Комсомольской правды» і адначасова вучыўся на гісторыка-эканамічнае аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (скончыў у 1932).
Тры гады працаваў у спэцаддзеле НКУС, у гэты час ажаніўся з Аксанай Бокій — дачцэ Г. І. Бокія, начальніка спецаддзела НКУС СССР. Пасля быў рэдактарам у толькі што створаным «Детиздате» ЦК УЛКСМ (у цяперашні час выдавецтва «Детская литература»).
Летам 1937 года яго звальняюць, і ён працуе сакратаром у Маскоўскім таварыстве сяброў зялёных насаджэнняў. Неўзабаве, як «ахвяру перагібу» яго вяртаюць у «Детгиз».
18 красавіка 1938 года быў арыштаваны і 21 чэрвеня 1938 года па прысудзе Асобай Нарады пры НКУС атрымаў 5 гадоў ВПЛ. Разгон трапіў у Усцьвымлаг, у якім зняволеных выкарыстоўвалі на лесанарыхтоўках да поўнага знямогі. Ён не памёр ад галоднай смерці, бо ў яго была вышэйшая адукацыя і яго паставілі на пасаду нарміроўшчыка.
У сакавіку 1943 года, за паўтары месяца да заканчэння тэрміну зняволення, яго зноў арыштоўваюць. Па новым прысудзе быў павялічаны тэрмін зняволення, але ён падае касацыйную скаргу, дзе піша, што як, ён яўрэй можа агітаваць за перамогу Германіі, калі нацысты ставяць перад сабой мэту знішчыць усіх яўрэяў.
У чэрвені 1943 года другі прысуд быў адменены. І Л. Разгон атрымаў статус «замацаваным за лагерам да асобага распараджэння», які дазваляў жыць за межамі зоны ў бараку для вольнанаёмных. У 1946 годзе яго вызвалілі і дазволілі з’ехаць у Стаўрапаль разам з другой жонкай Рыкай, дачкой аднаго з лідараў эсэраў — Я. Берга, з якой ён пазнаёміўся ў зняволенні. У Стаўрапалі Разгон працаваў у метадычным кабінеце кіравання культасветработы.
У 1949 годзе адправілі ў ссылку жонку, а летам 1950 арыштавалі Л. Разгона. За «антысавецкую агітацыю» атрымаў дзесяць гадоў лагераў і пяць гадоў пазбаўлення правоў.
У 1955 годзе рэaбілітаваны, і ён вяртаецца ў Маскву, дзе працуе рэдактарам у выдавецтве «Детская литература», затым намеснікам дырэктара Дома дзіцячай кнігі. Адначасова займаючыся стварэннем кніг. Памёр 8 верасня 1999 года. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках.
Творчая дзейнасць
правіцьРазгон пачынаў як журналіст «Камсамольскай праўды». Яго заўважылі і заказалі брашуры па праблемах выхавання. У 1930 годзе надрукаваны яго першыя брашуры: «Рабочая комната: (Из истории одного отряда)» і «Как надо работать (Пионеры в борьбе за советский аппрарат)» у бібліятэчцы піянера-актывіста ў серыі «Жемчужины опыта».
Затым ён рэдагуе кнігі ў выдавецтвах «Молодая гвардия», «Детгизе», працуе рэдактарам у часопісе «Вожатый». З 1955 года па-сапраўднаму разгортваецца літаратурная творчасць Л. Разгона. Ён звяртаўся да розных жанраў: гісторыка-рэвалюцыйнага, біяграфічнага, навукова-публіцыстычнага, аднак тэма заставалася адзінай — веды і гуманізм.
Ён з’яўляўся аўтарам кніг пра вядомых вучоных: К. А. Ціміразева, А. Я. Ферсмана, П. М. Лебедзева, П. К. Штэрнберга, I. М. Губкіна, У. А. Абручова і многіх іншых.
Л. Разгон — аўтар кніг пра пісьменнікаў Васіля Яна, Юрыя Карынца, знаўцу кніг Мікалая Рубакіна.
Прыхільна крытыка сустрэла яго раман «Сила тяжести» (1979), аповесці «Московские повести» (1983).
Сусветную вядомасць яму прынесла мемуарная проза, якая стала выдавацца толькі ў канцы 80-х. Тэмай лепшых кніг Л. Разгона стала перажытае ім ў ГУЛАГу. Кніга «Непридуманное» была надрукавана ў 1988 годзе, а праз пяць гадоў дапоўненая і некалькі перапрацаваная выйшла пад назвай «Плен в своём отечестве». Усё, пра што распавядае ў гэтай кнізе Леў Разгон, — праўда. У ёй няма прыдуманых персанажаў, эпізодаў, дат. Абставіны жыцця аўтара, яго сямнаццацігадовае знаходжанне ў турмах, этапах, лагерах, сустрэчы з разнастайнымі людзьмі, якія падзялілі яго лёс, і сталі матэрыялам гэтай кнігі.
Грамадская дзейнасць
правіць- У 1988 ён разам з А. Сахаравым і А. Адамовічам стаў адным з заснавальнікаў гісторыка-асветніцкага і праваабарончага таварыства «Мемарыял». Да апошніх дзён ён дапамагаў ствараць музей і архіў таварыства.
- У 1993 годзе падпісаў «Ліст сарака двух» — публічны зварот групы вядомых літаратараў да грамадзян, ураду і Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Б. М. Ельцыну (апублікавана ў газеце «Известия» 5 кастрычніка 1993 года).
- У 1999 годзе Разгон быў адным з асноўных сведкаў у Канстытуцыйным судзе па справе КПСС.
- З 1993 года працаваў у Камісіі па памілаванні пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
Узнагароды
правіць- Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Дз. Сахарава «За грамадзянскую мужнасць пісьменніка».
- Ордэн «За заслуги перед Отечеством» IV степени (1998) — за асабісты ўклад у айчынную літаратуру, актыўны ўдзел у дэмакратычных пераўтварэннях у Расіі і ў сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння.
Прызнанне
правіць- Сябра Саюза пісьменнікаў СССР.
- Сябра Рускага ПЕН-клуба (цэнтра)
- Яго iмем названа зорка ў сузор’i Авен.
- Ганаровы грамадзянін італьянскага горада Арэцца (правінцыя Таскана)
Бібліяграфія
правіцьКрытыка
правіць- В. Ян. — М.:1960.
- Юрий Коринец. — М.:1980.
Проза
правіць- Волшебство популяризатора.- М.:1962.
- Под шифром РБ.- М.: 1966.
- Мир, в котором дети — не гости.- М.:1969.
- Один год и вся жизнь.- М.:1973.
- Шестая станция. Один год и вся жизнь. М.: 1978.
- Сила тяжести М.:1979.
- Московские повести.- М.:1983.
- Зримое знание- М.:1983
- Непридуманное.- М.:1989.
- Семь жизней. — М.:1992
- Плен в своём отечестве.- М.:1994.
- Позавчера и сегодня. Т.-А.- М.:1995.
Выдадзена на замежных мовах
правіць- Nichts als die reine Wahrheit. Erinnerungen. Volk und Welt, Berlin, 1992, ISBN 3-353-00901-9
- True stories: The memoirs of Lev Razgon. Ann Arbor, Michigan: Ardis. ISBN 0-87501-108-X.
Зноскі
- ↑ Lev Razgon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Lev Èmmanuilovič Razgon // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б РАЗГОН Лев Эммануилович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 160–162. — ISBN 5-94848-307-X
Літаратура
правіць- Разгон Леў Эмануілавіч // Памяць : гіст.-дак. хроніка Горацкага р-на. — Мн., 1996. — С. 557.
- Ліўшыц У. «…У мяне шчаслівы пісьменніцкі лёс» // Полымя. — 2013. № 10. С.148-158.
- Ліўшыц У. Леў Разгон: жыццё і творчасць — Горкі:2018.
- Лившиц В. М. На нас светит звезда по имени Разгон" // Мишпоха. 2003. № 23.
- Сарнов Ф. …Хлеб ранних лет / Ф. Сарнов // Детская литература. 1988. № 1. С. 26-28.
Спасылкі
правіць- В. Лившиц. На нас светит звезда по имени Разгон
- Феликс Гимельфарб. Зять масона
- Разгон, Лев Эммануилович на «Родоводе». Дерево предков и потомков