Лодасі

возера ў Беларусі

Лодасі, Лодаскае возера — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Страча, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Паставы, каля вёскі Лодасі.

Лодасі
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 178 м[1]
Даўжыня 1,83 км
Шырыня 0,94 км
Плошча 1,03 км²
Аб’ём 0,00413 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,6 км
Найбольшая глыбіня 7,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 17,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лодасі (Беларусь)
Лодасі
Лодасі
Лодасі (Віцебская вобласць)
Лодасі
Лодасі
Map

Плошча паверхні возера складае 1,03 км². Найбольшая глыбіня 7,5 м. Даўжыня 1,83 км. Найбольшая шырыня 0,94 км. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады ў возеры 4,13 млн м³. Плошча вадазбору 17,5 км². Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, на поўдні да 10 м, пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя, зліваюцца са схіламі катлавіны, на захадзе сплавінныя. У паўночна-заходняй частцы возера востраў плошчай 0,8 га. Ложа выслана глеем, уздоўж берагоў пяском. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 10—30 м да глыбіні 2,5 м. На паўночным захадзе злучана пратокай з возерам Саранчаны.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, краснапёрка, гусцяра, лінь, джгір і іншыя віды рыб[2].

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34а. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34а. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)