Саранчаны (возера)
Саранча́́ны, Серанчаны — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Страча, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Паставы, каля вёскі Саранчаны.
Саранчаны | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 174,8[1] м |
Даўжыня | 1,6 км |
Шырыня | 0,6 км |
Плошча | 0,68 км² |
Аб’ём | 0,00097 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,6 км |
Найбольшая глыбіня | 3,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,27 ‰ |
Празрыстасць | 0,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 45,6 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай у раку Страча |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Назва
правіцьНазва возера пайшла ад назвы паселішча Серанчаны (польск.: Sieręczany, руск.: Серенчаны) на беразе возера. Назва паселішча, у сваю чаргу, ад адпачатнай формы назвы *Sirinčia, якою мусіла называцца рака, што ўцякае ў возера і выцякае з яго.
Найімаверней гэтая рака адпачатна і называлася Страча (цяпер лічыцца правым прытокам Страчы), бо аднаўляецца эвалюцыя назвы: *Sirinčia > *Съряча > Стряча (форма назвы зафіксавана ў 1518 г.) > Страча[2].
Прыток з возера Малая Швакшта, які цяпер лічыцца пачатковым цячэннем Страчы, найімаверней раней лічыўся левым прытокам гэтай ракі. Ён карацейшы і часам на картах пазначаецца як асобная рака Шыльва (ад літоўскага šilventi «гайдацца, калыхацца»).
Адпачатная назва *Sirinčia з дапамогай пашыральніка -nt- утвораная ад кораня Sir-, ад якога таксама літоўская рачная назва Sirija.
Звязана з літоўскім sirenti «накропваць, капаць; цячы, струменіць; памалу варыцца; бегчы дробнымі крокамі»[3]. Корань з шэрагу Sar- : Ser- : Sir- (ад індаеўрапейскага ser- «цячы, шпарка рухацца»[4]). Таго ж паходжання ў гэтым поўным водаў рэгіёне навокал возера Нарачы таксама назвы рэк Сэрвач (Ser-v-, Ak-), Сермеж (*Ser-m-ėž-).
Корань Sir- пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -nt-, як і ў азёрных назвах Вісяты (< *Veisintas[5]), Дрывяты (< *Druvintas[6]). Ён таксама ў балцкіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, Ušantė[7].
Назва Страча (< *Sirinčia) значыць «Плыткая (рака)».
Гідраграфія
правіцьПлошча паверхні возера складае 0,68 км². Найбольшая глыбіня 3,5 м, сярэдняя 1,4 м. Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 5,61 км. Аб’ём вады 0,97 млн м³. Плошча вадазбору 45,6 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на паўднёвым захадзе 6—8 м), на ўсходзе спадзістыя, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, на ўсходзе месцамі вышынёй да 0,5—0,7 м. Пойма шырынёй 5—10 м, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай частцы да глыбіні 1 м пясчанае. У паўднёвай частцы востраў плошчай 0,4 га. Шырыня паласы расліннасці 10—75 м, пашырана да глыбіні 1 м. На поўначы ўпадае ручай з возера Лодасі, на поўдні выцякае ручай у раку Страча.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, карась, акунь і іншыя віды рыб.
Крыніцы
правіць- ↑ Ліст карты N-35-29. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
- ↑ R. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. С. 607.
- ↑ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 299.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 909—910.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 546.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 4. Vilnius, 1998. C. 879—944.
Літаратура
правіць- Саранчаны, Серанчаны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 176. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34а. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)