Лукаш Падольскі

нямецкі футбаліст
(Пасля перасылкі з Лукас Падольскі)

Лукаш Падольскі, таксама Лукас Падольскі (праз нямецкае вымаўленне) (ням.: Lukas Podolski, польск.: Łukasz Podolski; нар. 4 чэрвеня 1985, Глівіцы, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжання, нападнік польскага клуба «Гурнік» з Забжэ і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Футбол
Лукас Падольскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Лукаш Юзаф Падольскі
Мянушка Прынц Польдзі[1]
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1985(1985-06-04)[2][3][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 182 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік, крайні паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Гурнік (Забжэ)
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1991—1995 Германія Берггайм
1995—2003 Германія Кёльн
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2006 Германія Кёльн 81 (46)
2003   Германія Кёльн II 2 (0)
2006—2009 Германія Баварыя (Мюнхен) 71 (15)
2007—2008   Германія Баварыя II (Мюнхен) 2 (0)
2009—2012 Германія Кёльн 88 (33)
2012—2015 Англія Арсенал 60 (19)
2015   Італія Інтэрнацыянале 17 (1)
2015—2017 Турцыя Галатасарай 56 (20)
2017—2020 Японія Вісэл Кобэ 52 (15)
2020—2021 Турцыя Антальяспор 40 (6)
2021— Польшча Гурнік (Забжэ)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Германія Германія (да 17) 6 (2)
2002 Германія Германія (да 18) 7 (4)
2003 Германія Германія (да 19) 3 (6)
2004 Германія Германія (да 21) 5 (0)
2004—2017 Германія Германія 130 (49)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Германія 2006
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Кубкі канфедэрацый
Бронза Германія 2005
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 сакавіка 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады правіць

Лукас Падольскі нарадзіўся на тэрыторыі былой Верхняй Сілезіі, у спартыўнай сям'і Крысціны і Вальдэмара Падольскіх. яго маці выступала за жаночую зборную Польшчы па гандболе, а бацька быў прафесійным футбалістам, у складзе клуба «Шамберкі» з горада Бытама ў 1980 годзе ў станавіўся чэмпіёнам Польшчы. У 1987 годзе сям'я вырашыла эміграваць у Заходнюю Германію ў якасці этнічных немцаў[6]. Лукас рос у Берггайме, а пазней у Пульгайме — невялікіх гарадах каля Кёльна.

Клубная кар’ера правіць

Вяртанне ў «Кёльн» правіць

Улетку 2009 года Падольскі вярнуўся ў «Кёльн», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[7][8]. У свой час Лукас пасля чэмпіянату свету 2006 года перайшоў з «Кёльна» у мюнхенскую «Баварыю», але ў новай камандзе ў Падольскі не занадта заладзілася. Акрамя таго, зыходу Лукаса з «Баварыі» паспрыяла рашэнне кіраўніцтва клуба летам набыць харвацкага нападніка «Гамбурга» Івіцу Оліча.

«Арсенал» правіць

30 красавіка 2012 года было абвешчана, што Падольскі ў летні трансферны час пяройдзе ў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[9].

«Інтэрнацыянале» правіць

5 студзеня 2015 года Падольскі быў аддадзены ў арэнду міланскаму «Інтэру» тэрмінам на паўгады з правам далейшага выкупу. Ужо на наступны дзень ігрок быў заяўлены на матч супраць турынскага «Ювентуса» і выйшаў на пляцоўку ў другім тайме. Гульня скончылася ўнічыю з лікам 1:1.

За паўгады ў «Інтэры» здолеў забіць толькі адзін гол, і ўлетку 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Арсенал». Аднак, Арсен Венгер, хоць і быў гатовы пакінуць нападніка ў камандзе, не бачыў яго ў асноўным складзе. Таму Лукаш стаў шукаць новы клуб.

«Галатасарай» правіць

4 ліпеня 2015 года Падольскі афіцыйна стаў іграком турэцкага «Галатасарая», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10]. У 2016 годзе разам з «Галатасараем» выйграў Кубак Турцыі, забіўшы адзіны мяч у фінальным матчы з «Фенербахчэ» (1:0).

«Вісэл Кобэ» правіць

У чэрвені 2017 года перайшоў у японскі клуб «Вісэл Кобэ»[11]. 1 студзеня 2020 года ў фінальным матчы з «Касіма Антлерс» дапамог «Вісэл Кобэ» выйграць яго першы трафей у гісторыі — Кубак Імператара.

«Антальяспор» правіць

У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Вісэл Кобэ»[12] і неўзабаве далучыўся да турэцкага «Антальяспора»[13].

«Гурнік» правіць

У ліпені 2021 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Гурніка» з Забжэ, падпісаўшы аднагадовы кантракт[14].

Зборная правіць

У канцы сезона 2003/04 «Кёльн» выбыў з Бундэслігі, аднак гульня Падольскага настолькі ўразіла трэнера галоўнай нямецкай зборнай Рудзі Фёлера, што той запрасіў яго ў сваю каманду. Дэбют форварда ў зборнай Германіі адбыўся 6 чэрвеня 2004 года ў Кайзерслаўтэрне ў матчы супраць зборнай Венгрыі, Падольскі выйшаў на замену ў самым канцы гульні.

Разам са зборнай прыняў удзел у чатырох чэмпіянатах Еўропы і трох чэмпіянатах свету, стаў чэмпіёнам свету ў 2014 годзе. 22 сакавіка 2017 года згуляў свой развітальны матч за зборную, дзе забіў гол у браму Англіі (1:0)[15].

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Баварыя»:

«Арсенал»:

«Галатасарай»:

«Вісэл Кобэ»:

Міжнародныя правіць

Германія:

Зноскі

  1. Germany06.ru: Лукас Падольскі
  2. http://www.transfermarkt.co.uk/lukas-podolski/profil/spieler/15185
  3. Lukas Podolski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. National-Football-Teams.com
  5. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  6. Lukas Podolski Архівавана 27 ліпеня 2011.. gfdb.com
  7. «Бавария» подтвердила переход Подольски в «Кельн»
  8. Подольски вернется в «Кельн» летом
  9. Lukas Podolski wechselt — Zur Saison 2012|2013 zum FC Arsenal Архівавана 9 студзеня 2015.. fc-koeln.de
  10. «Галатасарай» объявил о переходе Подольски. by.tribuna.com
  11. Подольски перешел в японский клуб «Виссел Кобе». by.tribuna.com
  12. Подольски ушел из «Виссел Кобе». by.tribuna.com
  13. Подольски перешел в «Антальяспор». by.tribuna.com
  14. Футбол. Чемпион мира Лукас Подольски перешел в польский "Гурник" из Забже Архівавана 13 ліпеня 2021.. pressball.by
  15. Подольски завершил карьеру в сборной Германии, став 3-м игроком по голам и матчам. by.tribuna.com

Спасылкі правіць