Лы́скаўскі за́мак — былы каралеўскі замак XVXVIII стст. ля вёскі Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Рэшткі замку — помнік абарончага дойлідства, ахоўваецца дзяржавай.

Замак
Каралеўскі замак
Заходні вал замка
Заходні вал замка
52°51′31,55″ пн. ш. 24°38′20,36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лыскава
Тып будынка замак
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан рэшткі валоў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле праграмы «Замкі Беларусі» запланаванае добраўпарадкаванне замку, на гэтыя мэты выдзеленыя 15 мільёнаў рублёў[1].

Апісанне правіць

Знаходзіцца за 0,5 км ад вёскі ва ўрочышчы Гарадзішча, ля дарогі на Масевічы. Захаваліся толькі рэшткі былых умацаванняў.

Замак знаходзіўся на правым беразе рэчкі Мухі (Шчыбы). Замчышча квадратнае ў плане, памерам 68х68 м. Па перыметры размешчаныя насыпныя валы. Заходні вал захаваўся параўнальна няблага да цяперашняга часу, мае шырыню 10 м, на вяршыні — пляцоўка шырынёй каля 2 м. Пасярэдзіне яе размяшчаўся праезд у замак. Захаваўся таксама паўднёвы вал і фрагменты ўсходняга. На кутах замчышча стаялі вежыкруглікі» дыяметрам 8 м (не захаваліся).

Вакол замку праходзіў роў, за якім быў узведзены наступны вал вышынёй 1-1,5 м і шырынёй да 4 м (захаваліся з заходняга і паўднёвага бакоў). На адлегласці 90 метраў ад замчышча размяшчаўся трэці, дугападобны вал і роў, што акружалі замак з поўначы, захаду і поўдня. Унутры валу размяшчаўся праезд, ля якога захавалася вежавае ўзвышэнне. На ўсходзе ўмацаванне замыкалася забалочанымі берагамі ракі.

Адным з першых даследаваў замак у XIX стагоддзі вядомы расійскі археолаг Ф. В. Пакроўскі  (літ.), у 1970-х — М. А. Ткачоў. Падчас раскопак выяўлены культурны пласт таўшчынёй 40 см, у якім знойдзеныя дробныя фрагменты паліванай кафлі, кераміка XV—XVII стагоддзяў, кавалкі баразнянае цэглы з вапнай і глінянай абмазкай, іншыя прадметы. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі.

Гісторыя правіць

 
Турыстычны знак вельмі лёгка прамінуць, едучы аўтамабілем

У XVI стагоддзі Лыскава з’яўлялася вялікакняжацкім сталовым уладаннем і ўваходзіла ў Ваўкавыскі павет Навагрудскага ваяводства. Мяркуюць, што замак у той час мог належаць вялікай княгіні літоўскай і каралеве польскай Боне Сфорцы[2].

Замак амаль цалкам быў зруйнаваны ў Паўночную вайну 1700—1721 гадоў У XIX стагоддзі фалькларыст М. Федароўскі запісаў мясцовую легенду, паводле якой замкам валодала пані Беня (Бона). Пад час вайны між палякамі і рускімі палац быў разбураны, а Беня, ледзьве ўратаваўшыся, пракляла тых, хто ваяваў, і месца, на якім стаяў палац, што прынёс ёй гора. З той пары, па сцвярджэнні мясцовых жыхароў, па начох на палацавых валах былі чутныя енкі і плач, а часам і агонь, які згасаў з набліжэннем чалавека[2].

У 1706 годзе ля замку вяліся баявыя дзеянні, пра што таксама захавалася мясцовае паданне, запісанае Міхалам Федароўскім. Пасля бойкі, калі мясцовыя жыхары хавалі забітых, двое з іх заўважылі на трупе аднаго з салдат дарагі пярсцёнак і захацелі яго ўзяць. Не здолеўшы зняць пярсцёнак з рукі, папросту адсеклі палец. Доўгі час пасля гэтага ў вёску прыходзіў прывід бяспалага ваяра і трывожыў людзей, пакуль тыя не паклалі косткі яго пальца ў магілу[2].

Паводле некаторых меркаванняў, менавіта ў Лыскаўскім замку быў створаны выдатны помнік летапісання «Хроніка Быхаўца»[2].

Зноскі

  1. Юрий Рубашевский, Антонина Хокимова, Николай Синкевич, Елена Жук. Где не ступала нога туриста? // Вечерний Брест. — 18 ліпеня 2012.(недаступная спасылка)
  2. а б в г Валы былога каралеўскага замка. Праверана 6 лютага 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць