Гладыш прускі

(Пасля перасылкі з Лясная моркаў)

Гладыш прускі[3][4], Лясная моркаў[5] (Laserpitium prutenicum) — від раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), распаўсюджаны ва ўмеранай Еўропе ад Партугаліі да цэнтральнаеўрапейскай Расіі.

Гладыш прускі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laserpitium prutenicum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  173704
EOL  52195514
IPNI  77158622-1

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна 60-120 см вышынёй. Расліна жорстка валасістая. Лісце двойчы, а ніжняе часам тройчы перыстарассечанае. Канчатковыя дзелькі лісця даўгаватыя, 2-4 мм даўжынёй. Абгорткі і абгортачкі шматлікія, ланцэтныя, шырока перапончата абрамленыя, пазней адхіленых лісточкаў. Прамяні парасоніка няроўныя, як і кветаножкі, пакрытыя толькі з унутранага боку густымі валасінкамі. Кветкі белыя. Плады ўздоўж першасных рэбраў з кароткімі цвёрдымі валасінкамі[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ва ўмеранай Еўропе (Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Балгарыя, Расія, Чэхія, Славакія, Францыя, Германія, Венгрыя, Італія, Польшча, Партугалія, Румынія, Іспанія, Швейцарыя, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Славенія, Сербія [у тым ліку Косава і Ваяводзіна])[6][7].

Ва Украіне від расце ў лясах і сярод хмызнякоў — у Закарпацці, Карпатах, Прыкарпацці, на Палессі і ў лесастэпе звычайны; у левабярэжным стэпе сустракаецца рэдка (Харкаўская і Данецкая вобласці)[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Laserpitium pruthenicum L.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 239. (руск.) (укр.)
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)