Ліпучка

род раслін

Ліпу́чка[1][2], турыца[2] (Lappula) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Ліпучка

Ліпучка вожыкападобная (Lappula squarrosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lappula Moench, 1794


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32043
NCBI  203739
EOL  61779
IPNI  30023102-2

Батанічнае апісанне

правіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом шаравата-зялёнага колеру. Лісце вузкае, простае, лінейчатае або ланцэтападобнае, чаргаванае. Кветкі дробныя, з 5[3] пялёсткамі, блакітныя, зрэдку белаватыя, сабраныя ў верхавінкавыя завіткі. Лісце і кветкі раслін пакрытыя жорсткім валаскамі. Плод — чатырохарэшак з шыпамі, добра прычэпліваючыміся да адзежы чалавека і поўсці жывёл

Налічвае каля 50 відаў, пашыраных ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі[2]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від (пустазелле) — ліпучка вожыкападобная (Lappula squarrosa)[2].

Зноскі

правіць
  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г БелЭн 1999.
  3. Ліпучка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць