Гэта аднагадоваятравяністая расліна мае прамое сцябло, з якога часта тырчаць доўгія адагнутыя галінкі, формы якіх адрозніваюцца ў розных рэгіёнах і кліматычных умовах. Расліна можа дасягнуць метра ў вышыню. Сцёблы пакрытыя лінейным або авальным лісцем даўжынёй да 5 сантыметраў і пакрытым бялёсымі валасінкамі. Травастой вылучае пах, які, як правіла, лічыцца непрыемным[6]. У суквецці доўгія, пакрытыя лісцем гронкі маленькіх кветак на канцах галін. Кожная кветка ад 2 да 4 мм шырынёй з пяціпялёсткавым светла-блакітным венчыкам. Часам сустракаюцца расліны з белымі кветкамі.
Плод уяўляе сабой кластар з чатырох арэшкаў, якія пакрытыя кручкаватымі шыпікамі. Насенне рассейваецца, калі калючкі чапляюцца на поўсць жывёл ці чалавечае адзенне, і калі яны перамяшчаюцца з дапамогай ветру[6].
Расце ў Еўропе і Азіі, дзе расліна шырока распаўсюджана, від таксама інтрадуцыраваны ў большай частцы Паўночнай Амерыкі і Афрыкі[7]. Добра вядомы, як шкоднае пустазелле ў месцах, дзе натуралізаваўся, а таксама ў многіх раёнах натуральнага арэалу.
Гэта расліна лёгка расце ў шырокім дыяпазоне асяроддзяў пражывання, у тым ліку на сельскагаспадарчых угоддзях, дарогах, жвіравых падушках, і камяністых пустках. Яна цвіце на выбітых жывёламі пашах[6][7].
Lappula Moench — Липучка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 230, 235. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Láppula Fabr. — Липýчка // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 377, 379. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9. (руск.)