Лістаногія (Phyllopoda) — падклас шчэлепаногіх ракападобных. Найбольш прымітыўныя з сучасных ракападобных.

Лістаногія

Triops longicaudatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phyllopoda Preuss, 1951

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  609936
NCBI  116557
FW  133204

Апісанне

правіць

Даўжыня да 30 мм. Расчляненне цела і канцавін прымітыўнае. Большасць з хіцінавай двухстворкавай ракавінай, на галаве шчыток. Спінны ка­ра­пакс утвораны вырастам задняй часткі галавы. На верх­няй час­тцы гала­вы размешаны ор­ган ос­марэгуляцыі — салявая залоза (у не­като­рых рэдукаваная). Брушка пакарочанае, не нясе канцавін. Сег­мен­ты груд­но­га адзела з бо­льш ці ме­нш аднолькавымі гнуткімі лістападобнымі нож­ка­мі (адсюль назва). Органы руху — да 7 (зрэдку да 70) пар ног і другая пара галінастых вусікаў. Парныя фасетачныя вочы пагружаюцца ў сум­ку, якая адкрываецца ў вонкавае асяроддзе порай.

Пашырэнне

правіць

Выдзяляюцца 2 сучасных атрады: Diplostraca і шчытні (Notostraca), і адзін выкапневы Kazacharthra.

Больш за 600 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўнутраных вадаёмах, у тым ліку часовых. Выкапнёвыя вядомы з марскіх (кембрыйдэвон) і кантынентальных (карбон—антрапаген) адкладаў. Найбольш вядомыя — дафніі (Daphnia), шчытні (Notostraca), басміна даўгадзюбая (Bosmina longirostris) і інш.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Раздзельнаполыя, размнажэнне часта шляхам партэнагенезу. Развіццё прамое або з метамарфозай. Кормяцца пераважна мікраарганізмамі, дэтрытам, адцэджваюць арганічную ўзвесь груднмі ножкамі. Фільтратары, індыкатары забруджвання вады.

Некаторыя лістаногія (дафніі (Daphnia), басміны (Bosmina) і інш.) — корм для рыб.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць