Дзіванна скіпетрападобная

(Пасля перасылкі з Лісік)

Дзіва́нна скіпетрападобная[3][4] (Verbascum densiflorum) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Дзіванна скіпетрападобная

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verbascum densiflorum Bertol., 1810

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505650
NCBI  1534716
EOL  484420
GRIN  t:41145
IPNI  811003-1
TPL  kew-2454940

Назва правіць

Дзіванна скіпетрападобная, лісік, дзівана[5], дзіванна густакветная[6].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
 
Суквецце

Травяністая, двухгадовая густа, мякка апушаная расліна з простым адзінкавым сцяблом 50—180 см вышынёй. Лісце лямцавае, даўгаватае або даўгавата-яйкападобнае, буйна-гародкавае. Сцябловае — чарговае, ніжні лісток — у прыкаранёвай разетцы. Кветкі жоўтыя, правільныя. Калякветнік двайны, зрослапялёсткавы. Чашачка 5—раздзельная. Вяночак даволі буйны, мае кароткую трубачку і 5—лопасцевы адгін. Тычынак 5, з іх 6 з белымі пухнатымі ніткамі. Песцік адзін. Кветкі сабраны ў густую верхавінную коласападобную гронку. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне правіць

Расце ў большай частцы Еўропы, у Турцыі, Марока, натуралізаваны на Мадэйры[7].

Ва Украіне расце на палянах, узлесках, палях, пясках і каля дарог — на раўніне і ў перадгор’ях Карпат, у заходнім лесастэпе, стэпе і Крыму, звычайная. Часам ўтварае суцэльныя зараснікі.

Фармакалагічныя ўласцівасці правіць

Прэпараты з вяночкаў дзіванны ўжываюць як адхарквальны і змякчальны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Verbascum thapsiforme
  4. Назва Дзіванна скіпетрападобная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  7. bgbm.org.

Література правіць

Спасылкі правіць