Ліцьвіны
«Ліцьвіны» (англ.: The Litwins, ням.: die Litwinen, польск.: Licwiny, руск.: Литвины, балг.: Литвините, італ.: Litvini) — адзін з самых аўтарытэтных фолк-гуртоў Беларусі[1]. Калектыў пачаў граць альтэрнатыўны фолк яшчэ пад канец 1980-х. У 1980-1990-я гурт адраджаў беларускія аўтэнтычныя спевы[2].
Ліцьвіны | |
---|---|
Жанр | народная музыка |
Гады | 1991 — дагэтуль |
Краіна |
![]() |
Горад |
![]() |
Звязаныя праекты | Камэлот |
vk.com/licviny |
Гісторыя
правіцьУвосень 1987 году ўпершыню сустрэліся Наталля Матыліцкая і Уладзімір Бербераў, які шукаў спявачку для свайго музычнага праекта. Наталля, родам са Случчыны, толькі пачынала спрабаваць сябе ў народных спевах, пераняўшы манеру ад вясковых бабуляў і закахаўшыся ў гэтае мастацтва. Уладзімір тады толькі пачынаў самастойную працу па вывучэнні народных інструментаў і музычнага фальклёру, каб стварыць гурт, заснаваны на сапраўдных, музейных, узорах народнага інструментарыю, адзення і выканальніцтва, «жывы працяг музея». Погляды абоіх на музычны фальклёр супалі, і праз год дуэт дэбютаваў на сцэне мінскага Дома літаратара.
У 1990 годзе да дуэта далучіліся Ксенія Дзягілева — скрыпачка, і Мікола Трус — тэнар, родам са Слонімшчыны. Тым жа летам гурт узяў назву «Ліцьвіны» — у памяць пра залаты век беларускай гісторыі — кругабег Вялікага Княства Літоўскага. Цалкам гурт аформіўся ўжо ў 1991 годзе ў складзе 9 музыкаў[3].
У 1992 годзе быў запісаны першы альбом «Галуб на чарэшні, галубка на вішні», які распаўсюджваўся на касетах, перавыдадзены ў 1998-м, а на CD выйшаў у 2002 годзе[1].
7 студзеня 2021 году гурт даў канцэрт з нагоды свайго 30-годдзя.
Склад
правіцьСтанам на студзень 2021 года:
- Уладзімір Бербераў — дуда, спеў,
- Наталля Матыліцкая — спеў,
- Алеся Ісса — спеў,
- Алена Мялешка — скрыпка.
Зноскі
правіць- ↑ а б Заўтра ў Мінску выступіць легендарны фольк-гурт «Ліцьвіны» // Новы Час. — 08-01-2021.
- ↑ Надзея Кудрэйка. “Мы адчувалі сябе рыцарамі…” . — 06.02.2021 - 13.02.2021. — № 6 (1497). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021.
- ↑ Артыкул
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка «Ліцьвінаў» у сацыяльнай сетцы VK
- Ліцьвіны (Беларусь) // Этнаўсё.