Леў Мікалаевіч Тамкоў

(Пасля перасылкі з Л. М. Тамкоў)

Леў Мікалаевіч Тамкоў (2 жніўня 1937, г. Жлобін, Гомельская вобласць[1] або в. Селіванава, Крапівенскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР[2][3] — 31 сакавіка 1997) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1976).

Леў Мікалаевіч Тамкоў
Дата нараджэння 2 жніўня 1937(1937-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1997(1997-03-31) (59 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1960 года працаваў у інстытуце «Гомельграмадзянпраект» архітэктарам, у 19611962 гадах старэйшым архітэктарам, у 19621967 гадах галоўным архітэктарам праектаў, у 19671969 гадах в. а. начальніка, у 19691971 гадах в. а. галоўнага архітэктара, у 19711979 гадах галоўным архітэктарам, у 19791984 гадах намеснікам дырэктара інстытута па архітэктуры. З 1984 года начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Гомельскага аблвыканкама[3].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1977 года. Пражываў у Гомелі[2].

Творчасць правіць

 
Стары корпус Гомельскага аэрапорта
 
Будынак Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР

Асноўныя работы: у Гомелі — праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў і жылых раёнаў № 1, Фестывальны і інш. (19601970-я гг., у сааўтарстве), рэстаран «Беларусь» (1967, з С. Б. Гінзбергам[2]), аэравакзал (1969), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1972, з В. І. Ціхавай[2]), жылыя дамы па вуліцах Савецкай і Кухара (1979) і інш., мемарыяльны комплекс на брацкіх магілах байцоў народнага апалчэння ў парку культуры і адпачынку імя Луначарскага (1975, у сааўтарстве), 14-павярховыя жылыя дамы па вул. Кожара[2] (19801982); у г. Хойнікі — помнік Смутку да 10-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1996), скульптар Л. Заграбаева). Сярод іншых работ: мемарыяльнай дошкі акадэміку С. А. Чуніхіну (1995), псіхолагу Л. С. Выгоднаму (1997, абедзве са скульптарам Дз. Паповым).

Узнагароды правіць

Узнагароджваўся граматамі інстытута, граматамі Гомельскага гарвыканкама, медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1969). Заслужаны архітэктар БССР (1976)[3].

Зноскі

  1. Тамкоў Леў Мікалаевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г д Тамков Лев Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. а б в Тамков Лев Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура правіць