Мадонна канцлера Ралена

«Мадонна канцлера Ралена» (нідэрл.: De Maagd van kanselier Rolin) — карціна мастака Яна ван Эйка, датаваная 1435 годам.

Ян ван Эйк
Мадонна канцлера Ралена. каля 1435
De Maagd van kanselier Rolin
Матэрыял алейныя фарбы[1] і панэль[d][1]
Тэхніка алей
Памеры 66 × 62 см
Луўр, Парыж
(інв. INV 1271 і MR 705)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікалас Рален, канцлер герцагства Бургундыя пры Філіпе Добрым, чый данатарскі партрэт напісаны ў левай частцы палатна ў малітве перад Мадоннай, заказаў гэту карціну для сваёй прыхадской царквы Нотр-Дам-дзю-Шатэль (фр.: Église Notre-Dame du Châtel) у Ацёне, дзе яна знаходзілася да таго, як царкву спалілі ў 1793 годзе. Пасля знаходжання ў саборы Ацёна карціна ў 1805 годзе паступае ў Луўр.

Апісанне правіць

На карціне намалявана Дзева Марыя з немаўлём Ісусам на каленах, якую карануе анёл, насупраць яе канцлер Рален. Дзеючыя асобы размяшчаюцца ў італьянскай лоджыі, дэкараванай калонамі і барэльефамі. На заднім плане бачны горад, які перасякае рака. Верагодна, гэта бургундскі горад Ацён, радзіма Ралена. Некаторыя са шматлікіх зямельных уладанняў канцлера ў наваколлях Ацёна ўключаны ў пейзаж[2].

Маленькі сад з кветкамі (ружы, касачы, ландышы, півоні), які бачны за калонамі, сімвалізуе бязгрэшнасць Дзевы Марыі[3]. За садам праглядаюцца дзве мужчынскія фігуры, якія стаяць спіной да гледача. У чалавеку, адзетым у сінія адзенні з чырвоным цюрбанам на галаве і з посахам у левай руцэ, многія бачаць аўтапартрэт самога мастака. (На аўтапартрэце Яна ван Эйка з калекцыі Нацыянальнай галерэі ў ЛонданеПартрэт чалавека ў чырвоным цюрбане») мы заўважаем на мастаку такі ж чырвоны цюрбан). Побач з фігурамі бачныя два паўліны, сімвалы неўміручасці і гонару[4].

Фільмаграфія правіць

Згадванне ў культуры правіць

  • Песня «Мадонна канцлера Ралена» групы «Канцлер Гі» і праекта «Bregan D’Ert»

Зноскі

  1. а б https://collections.louvre.fr/en/ark:/53355/cl010061856
  2. Harbison, Craig, Jan van Eyck, The Play of Realism, pp.100-118, Reaktion Books, London, 1981, ISBN 0948462183
  3. Anita Albus Die Kunst der Künste. Erinnerungen an die Malerei, Frankfurt am Main: Eichborn Verlag 1997 Kapitel III (Aussicht vom Paradies) S. 19 bis 37
  4. Louvre page, section «The garden» Архівавана 13 ліпеня 2009 года.

Спасылкі правіць