Максім Уладзіміравіч Швяцоў

беларускі футбаліст

Максім Швяцоў (нар. 2 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Максім Швяцоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Уладзіміравіч Швяцоў
Нарадзіўся 2 красавіка 1998(1998-04-02)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 78 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2015— Беларусь Дынама (Мінск) 146 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2015 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2017—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (0)
2020— Беларусь Беларусь 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль клуба. 2 жніўня 2015 года дэбютаваў у аснове «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў-СТІ» (5:2), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму.

У сезоне 2016 стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. З ліпеня, пасля прыходу ў каманду некалькіх вопытных абаронцаў, выступаў ужо выключна за дубль.

У сакавіку 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Пачынаў сезон 2017 у дублі, але ўжо з мая стаў выступаў у стартавым складзе асноўнай каманды. У другой палове сезона стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль.

У лютым 2018 года перападпісаў кантракт з мінчанамі[5]. У сезоне 2018 замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў, захаваў месца і ў сезоне 2019. У ліпені 2020 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[6].

У снежні 2022 года зноў падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[7]. У сезоне 2023 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, саступаючы месца цэнтральнага абаронцы Сяргею Паліцевічу, Аляксандру Сачыўку, Аляксею Гаўрыловічу. У студзені 2024 года падпісаў новае пагадненне з «Дынама»[8].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах — капітан юніёрскай зборнай Беларусі.

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.

23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Дынама   21 0
2016 Д1 Дынама   3 0
2017 Д1 Дынама   11 0
2018 Д1 Дынама   25 0
2019 Д1 Дынама   22 0
2020 Д1 Дынама   23 0
2021 Д1 Дынама   23 0
2022 Д1 Дынама   27 1
2023 Д1 Дынама   12 0

Крыніцы правіць

  1. Maksim Shvetsov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maksim Shvyatsow // FBref.com
  3. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/shviatsou-maksim
  4. Максим Швецов подписал новое долгосрочное соглашение с минским "Динамо" (руск.). football.by (2 сакавіка 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
  5. Минское "Динамо" продлило контракт с Максимом Швецовым (руск.). football.by (23 лютага 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. Швецов продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (1 ліпеня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. Швецов продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (29 снежня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. Швецов продлил соглашение с минским "Динамо" (руск.). football.by (19 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.