Максім Уладзіміравіч Шышлоў

Максім Шышлоў (нар. 17 лютага 1996, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слонім-2017» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Футбол
Максім Шышлоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Уладзіміравіч Шышлоў
Нарадзіўся 17 лютага 1996(1996-02-17)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 192 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слонім-2017
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — Беларусь Нёман (Гродна) 2 (-5)
2017   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 8 (-11)
2018   Беларусь Белшына (Бабруйск) 14 (-10)
2020 —   Беларусь Слонім-2017
Нацыянальная зборная**
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (-3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, у юнацкім узросце трапіў у склад гродзенскага «Нёмана». З 2015 года пачаў выступаць за дубль гродзенскага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе дубля, стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе быў трэцім брамнікам.

У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2018 года на правах арэнды перабраўся ў бабруйскую «Белшыну»[3]. Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Руслана Капанцова, аднак пазней стаў займаць месца ў асноўным складзе.

У пачатку 2019 года, пасля вяртання з арэнды, зноў стаў трэніравацца з «Нёманам». У сакавіку 2019 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з гродзенскім клубам[4]. Застаўся на сезон 2019 у складзе «Нёмана» ў якасці другога брамніка, аднак у сувязі з хваробай Сяргея Курганскага правёў першыя два матчы ў Вышэйшай лізе — супраць «Гомеля» (3:2) і салігорскага «Шахцёра» (0:3). У далейшым звычайна заставаўся ў запасе, прыцягваўся таксама да гульняў дубля.

У лютым 2020 года быў арандаваны «Слонімам-2017»[5].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2017 годзе прыцягваўся да складу моладзевай зборнай Беларусі, дзе з’яўляўся другім брамнікам пасля Дзяніса Шчарбіцкага. 31 мая 2017 года правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную, калі ў таварыскай сустрэчы з Расіяй (0:7) выйшаў на поле ў пачатку другога тайма і быў заменены на 83-й хвіліне.

У ліпені 2017 года ў складзе другой зборнай Беларусі паехаў на міжнародны турнір у Тайланд, аднак быў трэцім брамнікам у складзе і на полі не з’яўляўся.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Нёман   7 -8
2016 дубль Нёман   27 -21
2017 (1) дубль Нёман   20 -27
2017 (2) Д2 Граніт   8 -11
2018 Д2 Белшына   14 -10
2019 Д1 Нёман   3 -5

Зноскі

СпасылкіПравіць