Максім Уладзіміравіч Шышлоў
Максім Шышлоў (нар. 17 лютага 1996, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Старт» з Рыманава (у арэндзе з «Космаса»).
Поўнае імя | Максім Уладзіміравіч Шышлоў | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 лютага 1996[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мазырскай СДЮШАР-1, у юнацкім узросце трапіў у склад гродзенскага «Нёмана». З 2015 года пачаў выступаць за дубль гродзенскага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе дубля, стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе быў трэцім брамнікам.
У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2018 года на правах арэнды перабраўся ў бабруйскую «Белшыну»[3]. Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Руслана Капанцова, аднак пазней стаў займаць месца ў асноўным складзе.
У пачатку 2019 года, пасля вяртання з арэнды, зноў стаў трэніравацца з «Нёманам». У сакавіку 2019 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з гродзенскім клубам[4]. Застаўся на сезон 2019 у складзе «Нёмана» ў якасці другога брамніка, аднак у сувязі з хваробай Сяргея Курганскага правёў першыя два матчы ў Вышэйшай лізе — супраць «Гомеля» (3:2) і салігорскага «Шахцёра» (0:3). У далейшым звычайна заставаўся ў запасе, прыцягваўся таксама да гульняў дубля.
У лютым 2020 года быў арандаваны «Слонімам-2017»[5], дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў з клубам кантракт[6]. Быў рэзервовым брамнікам, за сезон 2021 правёў 6 матчаў (5 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку Беларусі). У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[7].
У лютым 2022 года вярнуўся ў «Слонім-2017»[8]. Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года[9], а ў жніўні далучыўся да «Ізалятара» з Багухвалы з пятага дывізіёна Польшчы[10]. У лютым 2023 года перабраўся ў «Старт» з Рыманава.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ 2017 годзе прыцягваўся да складу моладзевай зборнай Беларусі, дзе з’яўляўся другім брамнікам пасля Дзяніса Шчарбіцкага. 31 мая 2017 года правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную, калі ў таварыскай сустрэчы з Расіяй (0:7) выйшаў на поле ў пачатку другога тайма і быў заменены на 83-й хвіліне.
У ліпені 2017 года ў складзе другой зборнай Беларусі паехаў на міжнародны турнір у Тайланд, аднак быў трэцім брамнікам у складзе і на полі не з’яўляўся.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Нёман | 7 | -8 | |
2016 | дубль | Нёман | 27 | -21 | |
2017 (1) | дубль | Нёман | 20 | -27 | |
2017 (2) | Д2 | Граніт | 8 | -11 | |
2018 | Д2 | Белшына | 14 | -10 | |
2019 | Д1 | Нёман | 3 | -5 | |
2020 | Д2 | Слонім-2017 | 23 | -23 | |
2021 | Д1 | Славія | 5 | -10 | |
2022 (1) | Д2 | Слонім-2017 | 7 | -17 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].
Крыніцы
правіць- ↑ Maksim Shishlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Вратарь "Немана" остаток сезона проведет в аренде в "Граните"
- ↑ "Неман" отдал Шишлова и Бетеню в аренду, прекращена аренда Забелина в "Смолевичи"
- ↑ Копач и Шишлов подписали трехлетние контракты с "Неманом"
- ↑ "Неман" отдал вратаря в аренду "Слониму-2017"
- ↑ Вратарь Шишлов подписал контракт со "Славией"
- ↑ Шишлов покинул "Славию"
- ↑ Вратарь Шишлов перешел в "Слоним-2017"
- ↑ Шишлов покинул "Слоним-2017"
- ↑ Самые известные белорусы, не так давно уехавшие покорять польский "минор"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА