Марат Мікітавіч Гроднікаў

(Пасля перасылкі з Марат Гроднікаў)

Марат Мікітавіч Гроднікаў (11 студзеня 1948, в. Перагон, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 29 студзеня 2020[1]) — беларускі архітэктар.

Марат Мікітавіч Гроднікаў
Дата нараджэння 11 студзеня 1948(1948-01-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 2020(2020-01-29) (72 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 1968 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. З 1968 года працаваў у Слаўгарадскім райвыканкаме[2], галоўным архітэктарам Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці[3]. У 1978 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 19702013 гадах у інстытуце Белпрампраект[2], вядучы архітэктар, з 1986 года галоўны архітэктар праектаў АБА-2. Цяпер працуе ў персанальнай творчай майстэрні[4].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года[2]. Пражываў у Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: аўтатранспартная гаспадарка Упраўлення справамі Савета Міністраў БССР[2] па вул. К. Цэткін (1982), зборачная вытворчасць трактарнага завода і корпус № 25 па вул. Куйбышава[3] завода «Гарызонт»[4] (1980[3]), гараж хуткай дапамогі ў Мінску[2], завод газавай апаратуры ў Навагрудку (1982), філіял трактарнага завода ў Смаргоні[4] (1986), лядовыя палацы ў Бабруйску, Магілёве[2], Горках (2012, сааўтар Ю. Даргевіч)[5], крыты ўсесезонны каток, комплекс «Белаэранавігацыі» па вул. Караткевіча, комплекс пабудоў па вул. Ціміразева[2], Чыжоўка-Арэна (пабудавана ў 2013 годзе)[6]  — усе ў Мінску.

У сааўстарстве са скульптарам Уладзімірам Жбанавым удзельнічаў у стварэнні скульптуры «Маленькі хакеіст» каля Бабруйск-Арэны (2008)[7], скульптурнай кампазіцыі «Пакупнікі» каля ЦУМа (2011)[8], скульптуры-фантана «Залаты трыліснік» ў Маладзечне (2011)[9], мемарыяльнага знака «Шчыт Айчыны» (2012), прысвечанага чэкістам, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, каля Інстытута нацыянальнай бяспекі Беларусі ў Мінску[8].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі (1999)[2], Ордэнам Пашаны (2016)[10]. За актыўны ўдзел у праектаванні крытага катка ў Мінску абвешчана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. Памёр галоўны архітэктар «Чыжоўка-Арэны»
  2. а б в г д е ё ж з Гродников Марат Никитович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. а б в Гродников Марат Никитович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. а б в Марат Гродников: «Главное — любить, верить и делать…» Архівавана 15 чэрвеня 2019.
  5. ТОП-10 ледовых дворцов Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2017. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  6. От «летающей тарелки» — к водной стихии. Главный архитектор «Чижовка-Арены» Марат ГРОДНИКОВ рассказывает, что вдохновило его на необычный проект.
  7. Бобруйск-Арена, ледовый дворец
  8. а б Тот самый Жбанов. 24.01.2012(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2020. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  9. В столице «Дожинок» спорят об излишнем эротизме новой скульптуры. 28.07.2011 Архівавана 25 красавіка 2015.
  10. Прэзідэнт Беларусі ўручыў ордэн Айчыны III ступені міністру аховы здароўя Прэзідэнт 15.01.2016

Літаратура правіць

  • Гродников Марат Никитович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Гродников Марат Никитович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі правіць