Маргарыта Ксіргу

Маргарыта Ксіргу (ісп.: Margarita Xirgu; 1888-1969) — іспанская і аргенцінская актрыса, тэатральны тэатральны рэжысёр, педагог.

Маргарыта Ксіргу
Margarita Xirgu
Margarita Xirgu en 1910.JPG
у 1910 годзе
Дата нараджэння 18 ліпеня 1888(1888-07-18)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1969(1969-04-25)[4][5][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Miquel Ortín Paesa[d] і Josep Arnall[d]
Прафесія тэатральны рэжысёр, тэатральная актрыса, кінаактрыса
IMDb nm0944584
Сайт margaritaxirgu.es (ісп.)  (катал.) 
Commons-logo.svg Маргарыта Ксіргу на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Маргарыта Ксіргу нарадзілася 17 ліпеня 1888 года ў Молінс-дэ-Рэй. У 1896 годзе сям'я пераехала ў Барселону. У юнацтве, у Барселоне, гуляла ў аматарскіх спектаклях, у п'есах мясцовых аўтараў, якія пісалі на каталонскай мове. Ужо ў 1906 годзе яна набыла вядомасць згуляўшы ролю Бланкі ў спектаклі «Мора і неба» А. Гімеры на сцэне прафесійнага тэатра «Ромэ». У 1907 годзе памірае бацька Маргарыты і яна становіцца карміцелем сям'і: маці і малодшага брата.

З 1908 па 1914 выступала ў тэатры «Прынсіпаль» (Барселона). З 1914 года выступае ў Мадрыдзе, з поспехам выконваючы ролі ў п'есах сучасных драматургаў, гуляла бытавыя і трагедыйныя ролі. Праславілася выкананнем роляў у п'есах Гарсія Лоркі. Трагедыйны талент у поўнай меры раскрыўся ў спектаклі «Медэя».

З 1933 года выступала на Кубе і ў Мексіцы. У 1939 годзе да ўлады прыйшоў Франка і Маргарыта Ксіргу адмовілася ад вяртання на радзіму. Актрыса перабралася ў Аргенціну, дзе пачалася яе дзейнасць у якасці рэжысёра тэатра. Яна ставіла класічную і сучасную драматургію. Маргарыта Ксіргу кіравала Нацыянальным тэатрам у Мантэвідэа (Уругвай).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Margarita Xirgu Subirá // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Margarita Xirgu // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.margaritaxirgu.es/biografi/biografi/index.html Праверана 29 студзеня 2018.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  5. Margarita Xirgu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.544