Марк Анатолевіч Захараў

Марк Анатолевіч Захараў (руск.: Марк Анатольевич Захаров; 13 кастрычніка 1933, Масква28 верасня 2019, Масква) — савецкі і расійскі рэжысёр театра і кіно, акцёр, сцэнарыст, педагог, літаратар, грамадскі дзеяч. Мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола («Ленкам») (19732019).

Марк Анатолевіч Захараў
руск.: Марк Анатольевич Захаров
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1933(1933-10-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 2019(2019-09-28)[3] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Аляксандра Маркаўна Захарава[d]
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 19552019
Тэатр
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Урада Расійскай Федэрацыі ў вобласці культуры
Узнагароды
Hero of Labour of the Russian Federation
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Дружбы народаў Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «Ветэран працы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Залатая маска Russian Federation Presidential Certificate of Gratitude The Crystal Turandot
IMDb ID 0952272
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1977), Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987) і трох Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі (1992, 1997, 2002). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Герой Працы Расійскай Федэрацыі (2018).

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута некалькі гадоў займаўся рэжысурай у розных маскоўскіх тэатрах, а ў 1973 годзе стаў галоўным рэжысёрам Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола (з 1990 «Ленком»).

Творчасць правіць

Паставіў спектаклі: «Іваноў» А. Чэхава (1973), «"Юнона" і "Авось"» А. Вазнясенскага і А. Рыбнікава (1980), «Тры дзяўчыны ў блакітным» Л. Петрушэўскай (1985), «Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, «Мудрэц» паволле А. Астроўскага (абодва 1989), «Вар'яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ (1993) і інш. Драматычным творам імкнуўся надаць сугучную сучасным праблемам трактоўку; спектаклі выразныя структурай, часта насычаны музыкай і танцам.

Як кінарэжысёр стварыў фільмы ў тым ліку па творах Рыгора Горына і Яўгена Шварца, а таксама па ўласных сцэнарыях[4]. Самыя вядомыя яго стужкі — тэлефільмы: «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхаўзен» (1979), кінафільм «Забіць дракона» (1989) і інш.

Прэміі і ўзнагароды правіць

  • Дзяржаўная прэмія СССР, 1987
  • Дзяржаўная прэмія Расіі, 1992

Зноскі

  1. Mark Zakharov // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  3. Умер художественный руководитель Ленкома Марк Захаров
  4. nashaniva.by

Літаратура правіць