Маруна пахучая
Мару́на пахучая[1], дзяра́чка[1] (Galium odoratum) — кветкавая расліна роду Маруна (Galium) сямейства Марэнавыя (Rubiaceae).
Маруна пахучая | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—30[1] см з тонкім паўзучым карэнішчам і з пахам кумарыну. Сцябло прамастойнае, голае, чатырохграннае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае па краі, у кальчаках (ніжняе па 6, верхняе — па 8). Каля асновы кальчакоў маецца кольца са шчацінак. Кветкі белага колеру, з чатырма пялёсткамі, у шышкападобных мяцёлках. Плод — падвойны арэшак з кручкападобнымі шчацінкамі.
Расліна ядавітая[1].
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Еўропы і Азіі, таксама ў Алжыры[2]. Расце ў цяністых лясах, зарасніках, парках і садах на вільготных глебах. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[3].
Гаспадарчае значэнне
правіцьЛекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Galium odoratum (L.) Scop. // Plants of the World Online — Kew Science (англ.)
- ↑ а б Подмаренник душистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Galium odoratum (L.) Scop. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
Літаратура
правіць- Дзярачка, маруна пахучая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 185.
Спасылкі
правіць- Подмаренник душистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Galium odoratum (L.) Scop. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Galium odoratum (L.) Scop. // Plants of the World Online — Kew Science (англ.)