Марына Іванаўна Даўгаполава

Мар́ына Ів́анаўна Даўгап́олава (19 мая 1960, Бабруйск) — беларускі дыпламат.

Марына Іванаўна Даўгаполава
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Латвія
з 10 верасня 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Аляксандр Герасіменка
Пераемнік ---
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Арменія
6 снежня 2002 — 14 жніўня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік пасада створана
Пераемнік Сцяпан Сухарэнка
Нараджэнне 19 мая 1960(1960-05-19) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 15 мая 1960 у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці.

У 1984 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1999 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

1984 — 1985 — юрысконсульт Гомельскага абласнога аграпрамысловага аб’яднання

1985 — 1992 — праца ў маладзевых грамадскіх арганізацыях

1992 — 1996 — праца ў банкаўскай сістэме (АКБ «Белпрамбудбанк», АКБ «Элітбанк», АКБ «Інфабанк»)

1996 — 1998 — галоўны саветнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

1998 — 2000 — праца ў Апараце Выканаўчага Камітэта Саюза Беларусі і Расіі.

2000 — 2002 — намеснік начальніка ўпраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

2002 — 2008 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія.

2008 — 2013 — начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы, начальнік Галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

10 верасня 2013 была прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы[1].

26 снежня 2019 была прызначана пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].

Зноскі