Марыяна Андухар

аргенцінскі футбаліст

Марыя́на Ганса́ла Анду́хар (ісп.: Mariano Gonzalo Andújar; нар. 30 ліпеня 1983, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, брамнік клуба «Эстудыянтэс» з Ла-Платы. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2014).

Футбол
Марыяна Андухар
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марыяна Гансала Андухар
Мянушка Dollberg
Нарадзіўся 30 ліпеня 1983(1983-07-30)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 194 см
Вага 88 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аргенціна Эстудыянтэс
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2006 Аргенціна Уракан 60 (-79)
2005—2006   Італія Палерма 11 (-10)
2006—2009 Аргенціна Эстудыянтэс 105 (-92)
2009—2014 Італія Катанія 146 (-194)
2012   Аргенціна Эстудыянтэс 18 (-19)
2014—2016 Італія Напалі 15 (-24)
2015—2016   Аргенціна Эстудыянтэс 12 (-7)
2016— Аргенціна Эстудыянтэс 146 (-155)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2014 Аргенціна Аргенціна 11 (-11)
Узнагароды і медалі
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 мая 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў клубе «Уракан» у 2001 годзе і застаўся ў камандзе нават пасля вылету ў ніжэйшы дывізіён прыз два гады. У сезоне 2005/06 выступаў за італьянскі «Палерма» ва ўмовах вельмі жорсткай канкурэнцыі з боку мясцовых брамнікаў. Усяго Марыяна правёў 11 матчаў у італьянскай Серыі A.

У 2006 годзе Андухар далучыўся да каманды, кіраванай Дыега Сімеонэ, — «Эстудыянтэс» і стаў адным з ключавых ігракоў у камандзе, якая атрымала перамогу ў Апертуры чэмпіянату Аргенціны 2006 года. Андухар правёў 16 з 19 матчаў у турніры і прапусціў у іх толькі 9 галоў. Ён таксама ўдзельнічаў у «Залатым матчы» супраць «Бока Хуніярс», які скончыўся перамогай «Эстудыянтэс» з лікам 2:1. Клуб упершыню за 23 гады стаў чэмпіёнам Аргенціны. У 2008 годзе «Эстудыянтэс» дайшоў да фіналу Амерыканскага кубка — гэта быў першы міжнародны фінал для клуба з 1971 года, аднак клуб з Ла-Платы саступіў бразільскаму «Інтэрнасьяналу».

24 чэрвеня 2009 года было абвешчана аб пераходзе па заканчэнні Кубка Лібертадорэс Марыяна Андухара ў італьянскую «Катанію». Кантракт разлічаны на 4 гады[3]. 24 студзеня 2014 года афіцыйны сайт «Напалі» паведаміў пра паспяховы медыцынскі агляд Андухара ў рамках падрыхтоўкі трансферу іграка ў Неапаль[4]. Праз чатыры дні было дасягнута пагадненне на пераход галкіпера на сезон 2014/15[5].

У верасні 2015 года вярнуўся ў «Эстудыянтэс» на правах арэнды, а ў ліпені 2016 года падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера правіць

Улетку 2009 года галоўны трэнер зборнай Аргенціны Дыега Марадона нарэшце дазволіў дэбютаваць Марыяна за галоўную каманду краіны, куды Андухар прыцягваўся ў якасці рэзервовага іграка яшчэ з 2007 года. Дэбютная гульня адбылася 6 чэрвеня супраць зборнай Калумбіі. Андухар адгуляў «на нуль» і Аргенціна атрымала хатнюю перамогу з лікам 1:0.

Дасягненні правіць

«Эстудыянтэс»:

«Напалі»:

Зноскі

  1. Mariano Andújar // FBref.com
  2. MARIANO GONZALO ANDUJAR // Argentine Soccer Database
  3. «Andujar al Catania». calciocatania.net.
  4. Napoli, visite mediche per Andujar a Castelvolturno. S.S.C. Napoli Ufficiale
  5. Il Napoli ufficializza l’acquisto di Andujar. S.S.C. Napoli Ufficiale.

Спасылкі правіць