Мастэрс 2009 (англ.: Masters 2009) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 18 студзеня 2009 года на «Арэне Уэмблі», у Лондане. Турнір стаў 35-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Прызавы фонд турніру склаў £482,500 (на £22,500 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £150,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 2009
Тэрміны 11 — 18 студзеня 2009
Арэна «Уэмблі»
Горад Лондан
Краіна Англія
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £482,500
Прызавыя пераможцы £150,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Фіналіст Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Лік 10:8
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 18
Колькасць матчаў 17
Колькасць соценных серый 32
Найвышэйшая серыя 140 (Джон Хігінс)
←2008Мастэрс2010→

У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікам уайлдкард.

Пераможца мінулага Мастэрс - Марк Сэлбі - дайшоў да фіналу турніру, дзе саступіў Роні О'Салівану з лікам 8:10. Вышэйшы брэйк турніру аформіў шатландзец Джон Хігінс - 140 ачкоў. Гэтая перамога стала чацвёртым тытулам Мастэрс, а таксама 43-м прафесійным тытулам у кар'еры Роні О'Салівана.

Уайлдкард раўндПравіць

У папярэднім раўндзе згулялі 15-ы і 16-ы нумары рэйтынгу і ўладальнікі ўайлд-кард: Джад Трамп, як пераможца кваліфікацыйнага турніру, і Рыкі Уолдэн, які атрымаў спецыяльнае запрашэнне ад арганізатараў турніру.

Матч Лік
УК1   Марк Кінг (15) 2–6   Рыкі Уолдэн
УК2   Марк Ален (16) 6–4   Джад Трамп

Асноўная сеткаПравіць

  Першы раўнд Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
                                     
1    Марк Сэлбі 6  
   Рыкі Уолдэн 5  
  1    Марк Сэлбі 6  
 
  16    Марк Ален 5  
8    Раян Дэй 1
16    Марк Ален 6  
  1    Марк Сэлбі 6  
  5    Джон Хігінс 2  
5    Джон Хігінс 6  
14    Марка Фу 4  
  5    Джон Хігінс 6
 
  11    Дзін Дзюньхуэй 4  
4    Шон Мёрфі 4
11    Дзін Дзюньхуэй 6  
  1    Марк Сэлбі 8
  2    Роні О'Саліван 10
3    Стывен Магуайр 6  
13    Грэм Дот 5  
  3    Стывен Магуайр 6
 
  10    Ніл Робертсан 3  
6    Стывен Хендры 4
10    Ніл Робертсан 6  
  3    Стывен Магуайр 1
  2    Роні О'Саліван 6  
7    Алістэр Картэр 6  
9    Пітэр Эбдан 0  
  7    Алістэр Картэр 2
 
  2    Роні О'Саліван 6  
2    Роні О'Саліван 6
12    Джо Пэры 5