Мацей Канапацкі (польск.: Maciej Kanapacki; 1926, Вільня) — беларускі і татарскі грамадскі дзеяч у Польшчы. Сын Гасана Канапацкага.

Мацей Канапацкі
Дата нараджэння 29 студзеня 1926(1926-01-29) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Гасан Канапацкі
Альма-матар
Член у

Сям’я правіць

Маці, Алена, нарадзілася 25 мая 1888 года ў Вільні, але, неўзабаве асірацеўшы, выхоўвалася бабуляй у маёнтку Тэадарова пад Каўнасм. Паводле радавой легенды яе продак быў перакладчыкам у Ягайлы ў яго адносінах з татарскімі дзяржавамі. Апроч яго ў сям’і была яшчэ дачка Тамара (нарадзілася ў 1913 у Калузе).

Навучанне і кар’ера правіць

У 19331939 навучаўся ў пачатковай школе імя Шымана Канарскага ў Вільні, у 19391941 у гімназіі імя Адама Міцкевіча, у 19411943 у Віленскай беларускай гімназіі. У 1946 з бацькамі пераехаў у Польшчу ў горад Быдгашч, дзе паступіў у I Ліцэй. У 1948 паступіў на юрыдычны факультэт Торуньскага ўніверсітэта, але ў 1950 праз хваробу мусіў быў пакінуць універсітэт. Пасля паступіў на рускую філалогію Ягелонскага ўніверсітэта. У 1953 перайшоў у Варшаўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1955. Працу пачаў у Польскім прэсавым агенцтве.

Ад 1957 працаваў у Беластоку. У 1964 пераехаў у Сопат і працаваў выкладчыкам рускай мовы ў школе, а ў 19661972 — прэс-сакратаром дырэктара Гданьскай суднаверфі імя У. Леніна. Ад 1970 працаваў у Ваяводскім доме культуры ў Беластоку. У 1977 зноў пераехаў у Сопат, дзе 2 гады арганізаваў імпрэзы ў Балтыйскім артыстычным агенстве. У 1979 арганізаваў Універсітэт III Узросту, у 1995 адышоў на пенсію.

Дзейнасць па адраджэнні беларускай культуры правіць

У 1956 абараніў магістарскую працу на тэму «Янка Купала як перакладчык паэзіі Адама Міцкевіча, Уладзіслава Сыракомлі і Марыі Канапніцкай» (першая праца ў гісторыі варшаўскай русістыкі на беларускую тэму). У гэты ж час стаў адным з арганізатараў Варшаўскага аддзела Беларускага грамадска-культурнага таварыства. 15 ліпеня 1956 пачаў друкавацца ў беластоцкай беларускай газеце «Ніва» (часам пад псеўданімам Саевіч). Даследуе творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. У 19581959 рэдагаваў беларускія праграмы на беластоцкім радыё. У 1993 быў дэлегатам Першага з’езду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Дзейнасць па адраджэнні татарскай культуры правіць

Даследаваў культуру беларускіх татараў. Працаваў на штаце Ваяводскага асяродку культуры ў Беластоку, стварыў татарскую экспазіцыю пры Доме культуры ў Саколцы. Выдаў даведнікі «Беластоцкі шлях татарскі» (Варшава, 1977) i «Пад беластоцкімі мінарэтамі».