Маці Божая Лагішынская

Маці Божая Лагішынская — Каралева Палесся — каталіцкая цудатворная ікона. Знаходзіцца ў галоўным алтары Петрапаўлаўскага касцёла ў г. п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Маці Божая Лагішынская — Каралева Палесся
выява
Абраз Маці Божай Лагішынскай — Каралевы Палесся
Месца знаходжання: Лагішын
Дата святкавання 10 мая

ГісторыяПравіць

У красавіку 1706 года, пакінуўшы Гродна, шведскі кароль Карл XII са сваім войскам праз Пружаны, Бярозу, Хомск ішоў да Пінска. Рускія праз Жалудок ішлі на Мінск. Адзін з вайсковых аддзелаў у Мерчыцы павярнуў на Лагішын, адпачыць і папоўніць правіянт[1]. Афіцэр аддзела, Галабурда, які вёз с сабой абраз, затрымаўся на пастой у сакратара горада Малішэўскага. Ён загарнуў абраз у палатно і паставіў каля дзвярэй у сенях. Калі паступіў загад выступаць у паход, абраз застаўся за расчыненымі дзвярыма. Малішэўскія занеслі яго ў святыню, дзе абраз у хуткім часе праславіўся шматлікімі цудамі[2].

Вялікім цудам стала выратаванне драўлянага храма ад пажару, падчас якога згарэлі ўсе суседнія дамы. У 1866 годзе, пасля здушэння паўстання 1863—1864 гадоў, касцёл разам з абразам быў перададзены царскімі ўладамі праваслаўнай царкве.

У 1913 годзе быў пабудаваны новы мураваны касцёл, але абраз не быў вернуты каталікам. І толькі ў 1938 годзе некалькі юнакоў-каталікоў таемна вынеслі абраз Маці Божай з царквы і перанеслі яго ў касцёл. Тры разы праваслаўныя судзіліся з каталікамі, але суд застаўся на боку апошніх. Увосень 1939 года абраз адправілі ў Варшаву на рэстраўрацыю, пасля якой брэсцкі біскуп Казімір Букраба сам прывёз яго і ўласнаручна змясціў у галоўны алтар новага касцёла. У 1944 годзе, пасля вызвалення Чырвонай Арміяй мястэчка ад нацыстаў, зноў праваслаўныя запатрабавалі вярнуць абраз у царкву, але не знайшлі падтрымкі ў ваеннага камісара.

КаранацыяПравіць

Дзякуючы намаганням архібіскупа мінска-магілёўскага кардынала Казіміра Свёнтака, абраз быў адноўлены і 1 студзеня 1997 г. зноў урачыста перададзены Петрапаўлаўскаму касцёлу. А 10 мая, у дзень парафіяльнага свята, якое штогод адзначаецца ў Лагішыне, адбылася вялікая ўрачыстасць, прысвечаная яго каранацыі папскімі каронамі, у якой удзельнічала некалькі тысяч вернікаў. У ёй удзельнічаў кардынал Казімір Свёнтак, нунцый архібіскуп Дамінік Грушаўскі, біскуп(руск.) бел. Эдвард Самсэль(польск.) бел. з Элка (Польшча), генерал айцоў-хрыстусоўцаў, правінцыяльны дырэктар айцоў-арыяністаў кс. Тадэвуш Шэшка, прэфект клерыкаў Гродзенскай духоўнай семінарыі кс. Раман Катлімоўскі, шматлікія святары з усіх дыяцэзій Беларусі.

Зноскі

СпасылкіПравіць