Мілан
Мілан (італ.: Milano, лац.: Mediolanum) — горад у Італіі, другі па колькасці насельніцтва (пасля Рыма) горад краіны, адміністрацыйны цэнтр паўночнаітальянскага рэгіёна Ламбардыя. Мілан знаходзіцца ў басейне р. По, за 480 км на поўнач ад Рыма, звязаны па каналах з ракой Ада на ўсходзе і ракой Тычына на захадзе. Горад ляжыць на вышыні 120 м вышэй за ўзровень мора. Антычны старажытнарымскі горад Медыяланум фарміраваўся ў сэрцы сучаснага Мілана. Найбольш ажыўленыя вуліцы ў Мілане — тыя, што ідуць ад цэнтральнай Саборнай плошчы (Piazza del Duomo). Большасць прамысловасці Мілана знаходзіцца на значнай адлегласці, на далёкіх крэсах ад цэнтральнай часткі горада.
Горад
Мілан
Milano
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сучасны горад
правіцьЗ-за росту прамысловых раёнаў Мілан адчувае хуткае ўзрастанне працоўнай сілы і павелічэнне колькасці жыхароў, асабліва гэты працэс узмацніўся пасля II сусветнай вайны. Галоўны наплыў працоўных адбываецца з іншых мясцін Італіі. Мілан — галоўны камерцыйны, фінансавы і індустрыяльны цэнтр, найбольш сучасны горад краіны. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры галоўных банкаў краіны і галоўнай фондавай біржы. Галоўнымі галінамі вытворчасці з’яўляюцца сталеліцейная, тэкстыльная (асабліва ядвабавая), авіяцыйная прамысловасць, тут вырабляюцца адзенне, прылады для машынаў, аўтамабілі, абсталяванне для чыгункі, сельскагаспадарчае абсталяванне, хімічныя рэчывы, абсталяванне для друку, фармацыя, мэбля, ежа. Мілан — гэта галоўны ў Італіі цэнтр транспарту: чыгункі, авіяцыі і аўтамабільных дарог. Сярод вышэйшых навучальных устаноў — універсітэт Мілана (1923), універсітэт Святога Сэрца (1920), а таксама камерцыйныя і тэхнічныя інстытуты. Акадэмія Брэра прыгожых мастацтваў, кансерваторыя Джузэпе Вердзі і інстытут ядзерных даследаванняў Энрыка Фермі таксама размяшчаюцца тут, як і бібліятэка Ambrosiana, лепшая ў Італіі. У ліку музеяў і галерэй Мілана — музей «Poldo-Pezzoli» і музей натуральнай гісторыі. Галерэі мастацтва знаходзяцца ў бібліятэцы Ambrosiana і ў палацы Брэра. Таксама тут знаходзяцца касцёл Санта-Марыя-дэле-Грацые (1465—1490) і дом Леанарда да Вінчы. Найбольш значнымі гістарычнымі будынкамі з’яўляюцца Міланская кафедра (пачала будавацца ў 1386), замак Сфорца (1456), Вялікі шпіталь (Ospedale Maggiore, 1456), базіліка Сант-Амброджа (Basilica di Sant' Ambrogio, 386, перабудоўвалася ў ХІ і ХII стагоддзях) і базіліка Сан-Ларэнца (VI ст., перабудавана ў XVI ст.). Таксама ў Мілане знаходзіцца La Scala, адзін з найбольш прэстыжных оперных тэатраў.
Гісторыя
правіцьМілан быў заснаваны кельтамі каля III ст. да н.э. Горад перайшоў пад уладу Рыма ў 222 г. да н.э., а з 305 па 402 з’яўляўся сталіцай заходнерымскай імперыі. На працягу V і VI стст. колькасць насельніцтва Мілана ў выніку нападаў гунаў, готаў і ламбардаў неаднаразова скарачалася, нават да памераў вёскі. Горад быў неаднаразова перабудаваны на працягу ІХ ст., а пазней стаў рэзідэнцыяй архібіскупа. У ХII ст. Мілан стаў вольнай камунай, альбо рэспублікай, гэты статус быў гарантаваны па міру ў Канстанце 1183 г. У ХIII ст. горад трапіў пад уплыў дзвюх уплывовых фамілій, Вісконці і Сфорца. Вісконці кіравалі з 1447 г., а Сфорца дамінавалі з 1450 па 1535 г. Гэтыя дзве фаміліі сталі аднымі з лідараў італьянскай арыстакратыі, мелі сувязі з усімі значнымі фаміліямі Еўропы.
Пасля 1535 г. горад трапіў пад замежнае панаванне на 400 год. Іспанія кіравала з 1535 па 1713 год, пакуль не страціла горад у выніку вайны за іспанскую спадчыну. Мілан адышоў да Аўстрыі. Францыя кіравала горадам з 1796 па 1815, пакуль ён не быў вернуты Аўстрыі. У 1859 г. Мілан увайшоў у склад Сардзінскага каралеўства, а пасля ў склад аб’яднанай Італіі ў 1861 г.
Пасля І сусветнай вайны Мілан стаў цэнтрам дзейнасці Беніта Мусаліні і яго фашысцкай партыі. Адсюль Мусаліні здзейсніў марш на Рым у 1922 г. Горад быў значна пашкоджаны падчас II сусветнай вайны.
Геаграфія
правіцьМілан знаходзіцца ў заходняй частцы даліны ракі По, паміж рэкамі Тычына і Ада, ля падножжа Альпаў. Ён займае плошчу 181 км² і размяшчаецца на вышыні 122 метраў над узроўнем мора.
Дэмаграфія
правіцьУ межах горада (Comune di Milano) жывуць 1 295 989 чалавек (ліпень 2008)[1]. Пасля 1971 насельніцтва горада паменшылася амаль утрая, у першую чаргу з-за рассялення ў прыгарады і працэсу дэіндустрыялізацыі.
Насельніцтва
правіць
|
Адукацыя і культура
правіцьУніверсітэт Віта-Салютэ Сан-Рафаэле, Вольны ўніверсітэт моў і камунікацый. Мілан — адна з сусветых сталіц дызайну і моды. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры дамоў мод Prada, Dolce & Gabbana, Armani, Missoni і Valentino.
Славутасці
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Сільвіа Берлусконі (1936—2023) — італьянскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
- Карла Эміліа Гада (1893—1973) — італьянскі пісьменнік.
- Алесандра Мандзоні (1785—1873) — знакаміты італьянскі пісьменнік-рамантык.
- Эрнеста Тэадора Манета (1833—1918) — італьянскі журналіст, рэвалюцыянер і пацыфіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
- Джавані Батыста Самарціні (1700—1775) — італьянскі кампазітар, арганіст, хормайстар і музычны педагог.
- Філіпа Тальёні (1777—1871) — балетны танцоўшчык, харэограф, педагог.
- Адрыяна Чэлентана (нар. 1938) — італьянскі акцёр, спявак, рэжысёр, кампазітар.
Крыніцы
правіць- ↑ Bilancio demografico anno 2008, dati ISTAT
- ↑ http://demo.istat.it/bil2013/index04.html — ISTAT.
- ↑ http://www.comune.milano.it/wps/portal/ist/it/amministrazione/datistatistici/popolazione_residente_a_milano
- ↑ Popolazione Residente al 1° Gennaio 2017 — ISTAT. Праверана 9 верасня 2017.
- ↑ Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мілан
- About Milan — інфармацыя для турыстаў.
- ATM — Milan's Transportation Company Архівавана 21 лютага 2009.
- City of Milan — official Virtual Tour website
- City of Milan — touristic guide
- Rete Metropolitana di Milano (італ.)
- Salone internazionale del mobile Milan's furniture fair