Моталь Абелевіч Блінчыкаў

дзеяч КПЗБ у Заходняй Беларусі (1896—1935)

Мо́таль Я́каўлевіч Блі́нчыкаў (партыйныя псеўданімы: Л. Якаўлеў, Абрам, Леў; 13 (25) сакавіка 1896, Краслава, Віцебская губерня, цяпер Латвія — 11 лістапада 1935) — дзеяч камуністычнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Моталь Абелевіч Блінчыкаў
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 25 сакавіка 1896(1896-03-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1935(1935-11-11) (39 гадоў)
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

У 1912—1915 гадах вёў работу ў прафсаюзах Віцебска, быў пад уплывам Бунда. У 1916—1917 гадах вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат, двойчы арыштоўваўся. З 1919 года ў Чырвонай Арміі, намеснік начальніка палітычнага аддзела 17-й дывізіі на Заходнім фронце[1].

Пасля другога абвяшчэння незалежнасці Беларускай ССР (31 ліпеня 1920) у Менску. З канца 1920 года намеснік народнага камісара працы Беларускай ССР. З лістапада 1921 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, якая паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года апынулася ў складзе Польшчы. Займае пасаду сакратара Беластоцкага акруговага камітэта КПП. У 1922—1928 гадах зняволены ў польскай турме.

У 1928—1935 гадах сябра Бюро ЦК КПЗБ, кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. Дэлегат I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ, VI (1932) з’езда КПП, VII (1935) кангрэса Камінтэрна[2]. Праводзіў заняткі ў Менскай школе КПЗБ.

Бібліяграфія

правіць
  • Заходняя Беларусь. Менск, Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1931 (пад псеўданімам Л. Якаўлеў)
  • Што такое «Прампартыя» і за што яе судзіў Вярхоўны суд СССР. Менск, 1931
  • Заходняя Беларусь. Менск, Беларускі аддзел Цэнтрвыдаву народаў СССР, 1931 (пад псеўданімам Л. Якаўлеў)[3]

Крыніцы

правіць
  1. ЭГБ 1994, с. 48.
  2. ЭГБ 1994, с. 49.
  3. Результаты поиска авторов (руск.). e-catalog.nlb.by. Праверана 14 красавіка 2024.

Літаратура

правіць