Муха маркоўная (Chamaepsila rosae) — насякомае сямейства безвалосак атрада двухкрылых.

Муха маркоўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chamaepsila rosae Fabricius, 1794

Сінонімы
  • Musca rosae Fabricius, 1794
  • Psila rosae (Fabricius, 1794)
  • Chamaepsila hennigi Thompson & Pont, 1994

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  666059

Апісанне

правіць

Даўжыня 4—5 мм. Бліскуча-чорная муха з аліўкавым адценнем. Галава, вусікі і ногі рыжавата-жоўтыя, на цемі чорная пляма. Шчыток трохвугольны, рыжы. Крылы шырокія (размах 8 мм) з зеленаватым адценнем.

Пашырэнне

правіць

Пашырана ў Еўразіі, у т. л. на Беларусі. Жыве ў вільготных цяністых мясцінах на парасонавых. Дарослыя асобіны кормяцца па квітучых раслінах. Лічынкі развіваюцца ва караняплодах і галінках морквы, сельдэрэю, пастарнаку, пятрушкі, кмену, кропу, з утварэннем мінаў. Моцна шкодзяць раслінам.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Вылятае ў маі — чэрвені, у перыяд цвіцення яблыні і рабіны. Яйцы адкладвае ў несапраўдныя жоўта-карычневыя коканы вечарам, у пахмурную пагоду — і днём. Перыяд яйцакладкі 20-25 сутак. Адкладаць яйкі ўнізе сцёблаў маладых раслін. Сярэдняя плоднасць самкі 100—120 яец. Праз 5-10 сутак з яек з'яўляюцца лічынкі і пачынаюць угрызацца ў караняплод. Лічынкі (даўжыня 7 мм) бледна-жоўтыя, бліскучыя, з 2 цёмнымі трохвугольнымі зубцамі на апошнім сегмецце цела. Працягласць развіцця 24—30 сутак. Да ліпеня лічынкі акукляюцца і ператвараюцца ў другое пакаленне мух, якія зноў пачынаюць размнажацца. Летні вылет маркоўнай мухі прыпадае на сярэдзіну ліпеня — сярэдзіну жніўня.

Зімуюць пупарыі (лічынкі ў несапраўдным кокане) у глебе. Яны выдатна пераносяць маразы, практычна не вымярзаюць. У маі, калі глеба праграваецца да 15 °С, можна чакаць першы вясновы лёт маркоўнай мухі.

Меры барацьбы

правіць
 
Пашкоджаныя моркаўкі

На караняплодах, пашкоджаных маркоўнай мухай, застаюцца чорныя «хады» і чарвяточыны. Бацвінне пашкоджанай морквы можа стаць цёмна-фіялетавым, жоўтым або пачаць сохнуць.

Падчас лёту мухі апырскваюць градкі адмысловым біяпрэпаратам. Сярод народных сродкаў супраць маркоўнай мухі нашатырны спірт, кухонная соль, шалупінне цыбулі, крываўнік, памідорнае бацвінне, палын, нафталін, апельсінавыя скарынкі[1].

Зноскі

Літаратура

правіць