Мядзведзіца кая (Arctia caja) — від начных матылёў з падсямейства мядзведзіцы (Arctiinae) ў складзе сямейства Erebidae.

Мядзведзіца кая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arctia caja (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188662
NCBI  289281
EOL  51859959

Апісанне правіць

Размах крылаў 50-80 мм. Даўжыня пярэдняга крыла 25-33 мм. Афарбоўка верхняга боку крылаў карычнева-белая з няправільным звілістым малюнкам, які адрозніваецца вялікай варыябельнасцю. Верхні бок задніх крылаў светла-чырвоны з пяццю вялікімі круглявымі плямамі, колер якіх вар’іруе ад чорнага да блакітнаватага. Галава і грудзі цёмныя, чырвона-бурыя, брушка чырвонае, з чорнымі папярочнымі палоскамі. Матылі адрозніваюцца палімарфізмам. У кожнай асобіны індывідуальны малюнак верхняга боку крылаў. Верхні бок задніх крылаў можа быць чырвонага або жоўтага колеру, са мноствам плям або наогул без іх, або аднатонным чорным.

У асобін, якія развіваюцца ў аднолькавых умовах, часам назіраецца варыябельнасць афарбоўкі, прычым часам гэтыя адрозненні настолькі вялікія, што матылькоў можна прыняць за прадстаўнікоў розных відаў.

Арэал правіць

Шырока распаўсюджаная на тэрыторыі ўсёй Еўропы, у Малой Азіі, Іране, Сярэдняй Азіі, Паўночнай Індыі, Казахстане, Сібіры, на Далёкім Усходзе (у тым ліку Сахалін і поўдзень Курыльскіх астравоў), у Кітаі, Карэі, Японіі, Паўночнай Амерыцы. У гарах падымаецца на вышыню да 3000 м над узроўнем мора.

Месцапражыванне правіць

Вільготныя ўчасткі, рачныя нізіны, сады, паркі. Часта сустракаецца ў культурных ландшафтах.

Час лёту правіць

Ліпень-жнівень. Адно пакаленне. Матылі актыўныя ноччу, часта ляцяць на святло.

Размнажэнне правіць

 
Вусень

У ліпені аплодненыя самкі адкладаюць яйкі вялікімі блакітна-белымі групамі на ніжні бок лісця.

Вусень правіць

Стадыя вусеня — з верасня па май. Зімуе вусень. Даўжыня каля 60 мм. Афарбоўка чорная, пакрыта доўгімі валасінкамі з белымі кончыкамі. Вусені першага ўзросту пакрыты шэрымі валасінкамі, з жаўтлявымі палоскамі на спіне. Пры небяспецы вусень падае з кармавой расліны на зямлю, згортваецца і прыкідваецца мёртвым.

Вусені з’яўляюцца паліфагамі, харчуюцца лісцем розных відаў травяністых і хмызняковых парод раслін. Асноўныя кармавыя расліны: маліна (Rubus idaeus), ажына (Rubus), каліна (Viburnum), бружмель (Lonicera), верас (Calluna), баршчэўнік (Heracleum), жаўтазель (Genista). Харчуюцца таксама лісцем такіх парод, як яблыня (Malus), суніцы (Fragaria), груша (Pyrus), сліва (Prunus).

Кукалка правіць

Акукленне ў маі. Вусень акукляецца ў павуцінневым кокане бела-шэрага колеру.

Ядавітасць правіць

Трапленне ў вочы валасінак вусеняў прыводзіць да кан’юктывітаў, але ядавітыя і дарослыя матылькі. У брушках самак знойдзены таксічны поліпептыд пад назвай «Каін». Ён атрутны як для іншых насякомых, так і для млекакормячых[1].

Зноскі

  1. Орлов Б. Н. Гелашвили Д. Б. Ибрагимов А. К. Ядовитые животные и растения СССР — М.: Высшая школа, 1990. — С. 71. — ISBN 5-06-001027-9